Віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!
Гэта свята сапраўднага патрыятызму і грамадскай салідарнасці. Яно сімвалізуе сувязь стагоддзяў і пакаленняў, вернасць традыцыям яднання нашага народа і адказнасць за лёс Беларусі.
Сёння мы адказваем на складаныя выклікі сучаснасці, чэрпаючы сілу ў гісторыі Беларусі, у справах і запаветах нашых продкаў. Па праву ганарымся іх ратнымі подзвігамі, працоўнымі здзяйсненнямі, шчырым анарымся іх ратнымі подзвігамі, працоўнымі здзяйсненнямі, шчырым імкненнем верай і праўдай служыць Айчыне. У нас розныя характары, нацыянальнасці, прафесіі, перакананні. Але гэта не перашкаджае нам быць разам, рабіць агульную справу, любіць усім сэрцам нашу Радзіму.
Няхай гэты дзень стане для кожнага з нас асаблівым – днём усведамлення асабістага дачынення да ўмацавання адзінства беларускага народа!
Жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, упэўненасці, поспехаў у стваральнай працы на карысць Навагрудскага раёна і Рэспублікі Беларусь, міру і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт. аённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |