Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём будаўніка

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём будаўніка

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём будаўніка

13 августа 2023 192

Паважаныя ветэраны і работнікі будаўнічай галіны Навагрудчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Будаўніцтва – гэта заўсёды абнаўленне і развіццё, увасабленне ў жыццё самых складаных і маштабных праектаў. Прафесія будаўніка – гэта нібы погляд у будучыню, бо менавіта будаўнікам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць пакінуць пасля сябе самы прыкметны след на Зямлі.
Няхай ваш высокі прафесіяналізм і невычэрпная энергія дапамагаюць вырашаць самыя складаныя задачы, а вынікі вашай працы вернуцца да вас падзякай будучых пакаленняў.
Вам, чыё жыццё і прафесія – стварэнне, жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, новых цікавых праектаў, перспектыўных будаўнічых аб'ектаў, росквіту і паспяховага развіцця!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.