Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём архіўнай службы

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём архіўнай службы

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём архіўнай службы

06 октября 2024 192
Дасылаем шчырыя віншаванні работнікам і ветэранам архіўнай службы асылаем шчырыя віншаванні работнікам і ветэранам архіўнай службы Навагрудчыны з нагоды прафесійнага свята!

З'яўляючыся часткай беларускай і сусветнай архіўнай супольнасці, вы ўносіце дастойны ўклад у памнажэнне дакументальнай спадчыны нашага краю. Сёння вам давераны ключы ад нашай гісторыі. Дзякуючы вашай працы, сабраны і захоўваюцца дакументальныя гістарычныя матэрыялы і інфармацыя пра тых, хто дзень за днём ствараў гэтую гісторыю.

Але сённяшні архіў з'яўляецца не проста месцам для захоўвання першакрыніц – гэта, перш за ўсё, людзі, якія сумленна і прафесійна робяць сваю справу, паспяхова асвойваюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі.
Дарагія сябры! Прыміце словы глыбокай удзячнасці за вашу важную і сацыяльна значную працу. Няхай яна прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, узбагачае ведамі і жыццёвай мудрасцю. Моцнага вам здароўя і дабрабыту вам і вашым сем'ям!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |