Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

01 июня 2022 662

Гэтае свята з радасцю сустракаюць людзі розных пакаленняў, бо ў душы любога дарослага чалавека жыве дзіця. Мы на працягу ўсяго жыцця даражым каштоўнымі ўспамінамі дзяцінства як чыстай крыніцай радасці і натхнення.

Гэты дзень асаблівы для ўсіх нас, бо дзеці – наша будучыня. Мы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб маладое пакаленне было шчаслівым, каб нашы дзеці выраслі сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны і змаглі поўнасцю рэалізаваць свае магчымасці і творчы патэнцыял.

Дарагія сябры!
Мы шчыра жадаем маладой змене Навагрудчыны моцнага здароўя, творчага натхнення, поспехаў у вучобе, вялікай адказнасці за лёс нашай Радзімы, роднай Навагрудчыны.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.