Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

08 мая 2022 898

Паважаныя землякі! Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Мы з гонарам адзначаем гэтае свята як сімвал патрыятычнага аб'яднання грамадзян, як імкненне народа жыць у міры і згодзе, годнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы.

Дзяржаўны   герб   і   Дзяржаўны   сцяг   аб'ядноўваюць наша грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі, выхоўваюць у падрастаючым пакаленні патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі.

Ад усёй душы жадаем вам, паважаныя землякі, моцнага здароўя і дабра, поспехаў, радасці і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.