Усім свядома фраза «Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці». Таму ва ўстанове адукацыі «Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» вялікая ўвага надаецца прафілактыцы негатыўных сацыяльных з’яў у падлеткавым асяроддзі, фарміраваннюў вучняў прававой кампетэнтнасці і прававой самасвядомасці.
Традыцыйна ў лістападзе ва ўстанове праходзіць Тыдзень інфармацыйнай культуры «Сучасная інфармацыя імая жыццёвая пазіцыя». У рамках Тыдня адбылася сустрэча вучняў 8-11 класаў з начальнікам ІСН Навагрудскага РАУС Багданенка А.В., участковым інспектарам ІСН Навагрудскага РАУС Камашыла В.А. на тэму «Рэпосты і лайкі. Дзеянні віртуальныя, адказнасць рэальная».
Выступоўцы расказалі пра правапарушэнні, якія найбольш часта здзяйсняняюцца непаўналетнімі ў сетцы Інтэрнэт, прывялі пэўныя прыклады. У ходзе гутаркі былі закрануты не толькі пытанні бяспекі ў сетцы Інтэрнэт і правілыпаводзін на прасторах інтэрнэту, але і паводзіны вучняў у пазаўрочны час, правілы дарожнага руху. Расказалі пра адказнасць за курэнне ў грамадскім месцы, за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення, ужыванне наркатычных рэчываў, электронных цыгарэт, спыненне злачыннай дзейнасці звязаннай з замахам на палавую недатыкальнасть непауналетніх, устраненне пычын і умоу спрыяючых здяйснення злачынствау дадзенай катэгорі. Вучні ўважліва слухалі выстуапоцаў, атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.
Супрацоўнікі РАУС прыехалі не з пустымі рукамі. У спартыўнай зале ўстановы разгарнулася цэлая выставачная пляцоўка. Рабяты не хавалі непадробную цікавасць. Калі яшчэ выпадзе шанц прымераць броніжэлет і каску, патрымаць у руках шчыт, сабраць і разабраць аўтамам і пісталет.
Хочацца спадзявацца, што гэтае мерапрыемства не прайшло дарма, і вучні запомнілі, што іх жыццё залежыць толькі ад іх саміх. У канцы начальнік ІСН пажадаў вучням не дапускаць правапарушэнняў і захаваць сваю біяграфію без пастаноўкі на ўлік.
Багданенка А.В., начальнік ІСН Навагрудскага РАУС