Першыя крокі ў вялікі свет беларускамоўных зносін робяць выхаванцы ДЦРД№1

Першыя крокі ў вялікі свет беларускамоўных зносін робяць выхаванцы ДЦРД№1

27 ноября 2021 576

Чароўны і прыгожы куточак – наша спадчына, якая дасталася нам ад дзядоў і прадзедаў, перадаецца з пакалення ў пакаленне. І вельмі важна, каб гэта сувязь працягвалася, каб сённяшнія выхаванцы, будучае нашай краіны, ведалі, любілі і шанавалі сваю мову.

Усё вялікае пачынаецца з малога. Першыя, магчыма, незусім упэўненыя крокі ў вялікі свет беларускамоўных зносін робяць выхаванцы ДУА «ДЦРД№1 г.Новогрудка». Авалоданне роднай мовай – гэта авалоданне багацейшай крыніцай ведаў, сродак глыбокага разнабаковага развіцця дзіцяці. Развіццё беларускага маўлення дзяцей у нашай установе ажыццяўляецца паэтапна, пачынаючы з паступовага увядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ужо з ранняга ўзросту.

На адным з заняткаў да выхаванцаў другой малодшай группы ў госці завітала лялька Васілінка. Разам з ёю дзеці адправіліся ўцікавае падарожжа, дзе пазнаёміліся з беларускімі вершамі, забаўлянкамі, казкамі, гулялі ў беларускія гульні, падчас якіх вучыліся разумець, авалодваць правільным вымаўленнем беларускіх гукаў. Выхаванцы з цікавасцю засвойвалі вымаўленне сваіх імён і імён сваіх аднагодкаў на роднай мове, расказвалі і паказвалі беларускую народную казку «Курачка Раба».


А асаблівая атмасфера зносін садзейнічала актыўнасці і зацікаўленасці дзяцей, спрыяла эмацыянальным, яскравым зносінам на роднай мове, асобаснаму самавызначэнню, адчуванню поспеха, што, безумоўна, адыграе станоўчую матывацыю ў далейшым засваенні беларускай мовы. Упэўнена, што гэта сустрэча стала першай ступенькай цікавай павучальнай вандроўкі пад назвай «Мову родную мы любім!».

Іна Максімовіч,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА «ДЦРД№1 г.Новогрудка».