Да літаратурна-патрыятычнага марафона «9 зорак Перамогі» Навагрудскай раённай бібліятэкі далучыліся новыя ўдзельнікі

24 мая 2022 600

18 мая ў бібліятэку прыйшлі навучэнцы аграрнага каледжа, а 19 мая бібліятэкары віталі старшакласнікаў сярэдняй школы №1 і навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя.

Літаратурную экспазіцыю склалі падборкі сімвалічных зорных кніг. Кніжны агляд падрабязней раскрыў экспазіцыю. У кожнай катэгорыі было прадстаўлена 9 лепшых:  «Пісьменнікаў-франтавікоў», «Пісьменнікаў – ваенных карэспандэнтаў Вялікай Айчыннай вайны», лепшых прадстаўнікоў «Франтавой паэзіі» і  «9 кніг пра Халакост».

Панарама-памяць пазнаёміла з самымі маштабнымі мемарыяламі, закліканымі захаваць памяць аб героях. Юнакі і дзяўчаты правільна вызначалі галоўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна на  інтэрактыўнай карце, а таксама праявілі спрыт у гульні «Вялікая Айчынная вайна. У кнізе і ў памяці назаўжды», дзе патрэбна было суаднесці творы беларускіх і расійскіх аўтараў. У выкананні навучэнцаў прагучалі лепшыя вершы пра Вялікую Айчынную вайну.

novcrb.grodno.by