12 июля 2025
79
Сціпласць – якасць, якая ўпрыгожвае чалавека, але часам перашкаджае
яму правільна ацаніць сябе. Вось вам факт: указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
ад 24 жніўня 1965 года ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена
Аляксею Міхайлавічу Савошчыку. Што тут дзіўнага? Здавалася б, такія званні – вынік
дзесяцігоддзяў працы, прызнанне заслуг педагогаў, якія выхавалі не адно пакаленне.
Але тут – малады настаўнік… Яму ўсяго 36 гадоў! У прафесіі ледзь 11 гадоў, выкладае
фізічную культуру… Нешта не так? Аднак усё гэта цалкам заканамерна.
Бо гэта – гісторыя чалавека, які жыў і працаваў з поўнай аддачай.