26 июня 2020
3340
З
выгляду – даволі просты драўляны будынак, але гэта храм з вялікай і няпростай
гісторыяй, унікальны сваёй атмасферай, святынямі, якія ў ім захоўваюцца, і
нават размяшчэннем. Гэта
маляўнічае месца над звілістай дарогай на пагорку, з якога адкрываецца вельмі
прыгожы від. Аднак самае неверагоднае, што за свае 335 гадоў існавання храм ні
разу не зачыняўся і працягваў функцыянаваць нават у самыя складаныя часы. У
чарговым матэрыяле праекта «Духоўная радаслоўная краю» расказваем пра храм у
гонар Святых апостала Пятра і Паўла аграгарадка Валеўка.