Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)

03 июля 2023 1202

Паважаныя ветэраны! Дарагія жыхары Навагрудчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 79-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Глыбока    сімвалічна, што    менавіта    3 ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, тым самым звязваючы разам святыя для кожнага з нас паняцці – Свабода і Незалежнасць.
Гэта свята –  сімвал адзінства, мужнасці, велічы і стойкасці нашага народа, пераемнасці пакаленняў, вернасці абавязку.
Яно яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што лёс Радзімы, яе сучаснае і будучае залежаць ад кожнага з нас. Лічыць сябе незалежным можа толькі той чалавек, які мае магчымасць выкарыстоўваць сваю энергію і талент дзеля працвітання сваёй зямлі. Свой дабрабыт мы ствараем самі, сваімі рукамі, сваёй працай і на сваёй зямлі. І свой абавязак перад Айчынай мы выканаем з гонарам, гэтак жа, як нашы бацькі і дзяды!
Паважаныя сябры!
Жадаем усім, каб шчаслівымі былі сем’і. Няхай заўсёды будзе спакой у сэрцах і дабрабыт у дамах, цярпенне і поспех заўсёды  спадарожнічаюць  па  жыцці, а над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае і мірнае неба.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.