Официально

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

25 декабря 2020 1686

Хрысціянам Навагрудчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні ў сувязі з вялікай урачыстасцю – Нараджэннем Хрыстовым.

На працягу двух тысячагоддзяў Калядныя святы дораць людзям вялікую надзею і веру. Вечныя каштоўнасці дабра і любові натхняюць нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагаюць яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс Евангелля, у аснове якога – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў. Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб'ядноўваюць нашы сем'і, заахвочваюць шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашым удзеле, дапамозе і клопаце. Нам усім патрэбныя простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі.

Няхай жыватворнае святло Каляд азарае вашы дамы, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах. І няхай мір і згода нязменна пануюць у нашай роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў