Пад назвай «Афганистан. Нет права на забвение…» прайшоў урок мужнасці ў 10 класе Валеўскай школы

Пад назвай «Афганистан. Нет права на забвение…» прайшоў урок мужнасці ў 10 класе Валеўскай школы

18 февраля 2019 1799

Вучні ў народным гістарычна- краязнаўчым музеі школы даведаліся аб гераічным мінулым свайго народа, аб тых крыніцах, з якіх чэрпалі мужнасць і гераізм юнакі і дзяўчаты, якіх выбраў час для выканання інтэрнацыянальнага доўгу ў далёкім Афганістане.

Сярод іх былі і нашы аднавяскоўцы. І загучалі ў залах музея пісьмы з фронту як жывая повязь часоў, здымкі юнакоў, у вачах якіх надзея і ўпэўненасць у тым, што яны абавязкова вернуцца дамоў жывамі.

Далей урок працягнуўся ў класе. Сярод вучнёўскіх парт стаяла адна, на якой змяшчаліся здымкі салдат, загінулых у той вайне. Менавіта з-за школьнай парты яны былі прызваны здаваць самы галоўны экзамен у жыцці, экзамен на гонар і мужнасць, аддаўшы сваё жыццё за мір і шчасце людзей другой краіны.

Аб маральным выбары, які пастаянна робіць чалавек у сваім жыцці, рассказаў настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла протаіерэй Аляксандр Балахонаў.

Пранікнуцца ў сутнасць афганскай вайны моладзь змагла разам з Героем Савецкага Саюза В.А. Бурковым. Відэадыялог з ім стаў сапраўдным урокам мужнасці. Гэты чалавек паўтарыў шлях А. Марэсьева і вярнуўся на афганскую вайну. А яго жыццё пасля вайны - гэта прыклад самаахвярнасці і любові ў імя бліжняга.

IMG-53f933e08792c01f02ee7cbceb339a53-V

Розныя ацэнкі афганскіх падзей можна пачуць сёння, але мужнасць і гераізм праяўлены нашымі воінамі - гэта сапраўдны урок для нашай моладзі, які не мае  права на забвенне.

Тамара Сурага, настаўніца гісторыі Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Варта пачытаць:

Встреча поколений «Живая память…» прошла в средней школе №7 г. Новогрудка

Адкрыты дыялог «Да подзвігу герояў сэрцам дакраніся» прайшоў у сярэдняй школе №3 г. Навагрудка