Ільготы па аплаце за электрычнасць

Ільготы па аплаце за электрычнасць

Ільготы па аплаце за электрычнасць

20 Ноября 2021 479

Пералік катэгорый грамадзян, якім прадастаўляюцца льготы па аплаце за спажытую электрычную і цеплавую энергію, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 г. No239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян (у дзеючай рэдакцыі)». Ільготы па аплаце паслуг электра- і цеплазабеспячэння прадастаўляюцца грамадзянам, зарэгістраваным па месцы жыхарства або месцы знаходжання па выбары плацельшчыка і (або) іншага грамадзяніна ў частцы прадастаўлення льгот. Звяртаем увагу, што льгота можа быць прадастаўлена толькі па адным адрасе.

Героі  Беларусі,  Героі  Савецкага  Саюза,   а   таксама   Героі   Сацыялістычнай  Працы,  удзельнікі  Вялікай  Айчыннай  вайны,  поўныя  кавалеры  ордэнаў Айчыны, Славы вызваляюцца  ад  платы  за  электра  -  і  цеплазабеспячэнне  ў  межах  зацверджаных  нормаў спажывання.

Права на 50 % скідку на плату за электра- і цеплазабеспячэнне ў межах зацверджаных нормаў спажывання маюць:

–    Героі  Сацыялістычнай  Працы,  поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны,  інваліды  вайны,  асобы,  якія  прымалі  ўдзел  у  складзе  спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый  і  аб'ектаў  пасля  вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;

–        асобы,        узнагароджаныя        ордэнамі  і  (ці)  медалямі  СССР  за  самаадданую  працу  і  бездакорную  вайсковую  службу  ў  тыле  ў  гады  Вялікай Айчыннай вайны;

–  асобы,  якія  працавалі  на  аб'ектах    супрацьпаветранай    абароны,    на   будаўніцтве   абарончых   збудаванняў,  марскіх  баз,  аэрадромаў  і  іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых  межаў  дзеючых  франтоў,  на  прыфрантавых  участках  чыгунак  і аўтамабільных дарог;

–  асобы,  якія  працавалі  на  прадпрыемствах,  ва  ўстановах  і  арганізацыях  горада  Ленінграда  ў  перыяд блакады,  і  асобы,  узнагароджаныя  знакам  «Жыхару  блакаднага  Ленінграда»;

– непрацуючыя пенсіянеры з ліку вайскоўцаў,   асоб   начальніцкага   і   радавога  складу  органаў  унутраных  спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь,  Дзяржаўнага  камітэта  судовых  экспертыз  Рэспублікі  Беларусь,  органаў  і  падраздзяленняў  па надзвычайных   сітуацыях,   органаў   фінансавых расследаванняў Камітэта   дзяржаўнага   кантролю   Рэспублікі  Беларусь,  якія  сталі  інвалідамі  з   прычыны   ранення,   кантузіі,   калецтва або захворвання, атрыманых пры  выкананні  абавязкаў  ваеннай  службы (службовых абавязкаў);

–  інваліды  з  дзяцінства  з  прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаныя з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай  Айчыннай  вайны  або  з  наступствамі ваенных дзеянняў;

–  непрацуючыя  бацькі  загінулых  (памерлых)   ваеннаслужачых,   партызан  і  падпольшчыкаў,  загінулых  (памерлых)    з    прычыны    ранення,    кантузіі,  калецтва  або  захворвання,  атрыманых у перыяд баявых дзеянняў  у  гады  Вялікай  Айчыннай  вайны;  ваеннаслужачых,  асоб  начальніцкага  і  радавога  складу  органаў  унутраных  спраў,  якія  загінулі  пры  выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане або ў іншых дзяржавах,  дзе  вяліся  баявыя  дзеянні,  а  таксама  памерлых  з  прычыны  ранення,  кантузіі,  калецтва  або  захворвання,  атрыманых  у  перыяд  баявых  дзеянняў,  ваеннаслужачых,  асоб  начальніцкага  і  радавога  складу  органаў  унутраных  спраў,  Следчага  камітэта  Рэспублікі  Беларусь,  Дзяржаўнага  камітэта  судовых  экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях,  органаў  фінансавых  расследаванняў  Камітэта  дзяржаўнага  кантролю  Рэспублікі  Беларусь,  якія  загінулі   пры   выкананні   абавязкаў   ваеннай   службы   (службовых   абавязкаў),  а  таксама  памерлых  у  перыяд  праходжання  ваеннай  службы  (службы)  з  прычыны  ранення,  кантузіі,  калецтва  або  захворвання,  непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы;

–  грамадзяне,  якія  захварэлі  і  перанеслі   прамянёвую   хваробу,   выкліканую   наступствамі   катастрофы   на  Чарнобыльскай  АЭС,  іншых  радыяцыйных  аварый,  якія  не  маюць  праца здольных  членаў  сям'і,  абавязаных па законе іх утрымліваць, і якія пражываюць  адны  альбо  толькі  з  інвалідамі I або II групы і (або) з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту,  які  дае  права  на  пенсію  па  ўзросце на агульных падставах;

–  інваліды  I  і  II  групы,  акрамя  асоб,  інваліднасць  якіх  наступіла  ў  выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва, якія не маюць працаздольных членаў  сям'і,  абавязаных  па  законе  іх  утрымліваць,  і  якія  пражываюць  адны альбо толькі з інвалідамі I або II  групы  і  (або)  з  непрацуючымі  пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту, які дае  права  на  пенсію  па  ўзросце  на  агульных падставах.

Для     афармлення     (рэгістрацыі     пры  першасным  звароце)  названых  ільгот   грамадзяне   прадстаўляюць   наступныя    дакументы,    прадугледжаныя  п.  10.8  пераліку  адміністрацыйных  працэдур,  якія  ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі  па  заявах  грамадзян:  заяву,   дакумент,   які   пацвярджае   права на льготу, дакумент, які сведчыць асобу.

Ільготы па аплаце паслуг электра- і цеплазабеспячэння    прадастаўляюцца  грамадзянам  з  дня  падачы  імі  заявы.  У  выпадку,  калі  грамадзянін  у  сілу ўзросту, стану здароўя або іншых прычын  не  можа  асабіста  з’явіцца  ў  энергазабеспячальную    арганізацыю    для  афармлення  льготы,  гэта  можа  зрабіць  любы  член  яго  сям'і  альбо  давераная асоба пры наяўнасці дакумента,  які  сведчыць  асобу  і  дакумента,  які  пацвярджае  права  на  льготу  грамадзяніна.  У  выпадку  адсутнасці  членаў   сям'і   або   даверанай   асобы   грамадзянін можа звярнуцца ў энергазабеспячальную арганізацыю з просьбай аб афармленні льготы на даму.

Д. СМІРНОЎ, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю РУП «Гроднаэнерга».