Вось і настаў самы доўгачаканы перыяд навучальнага года – летнія канікулы. Тры месяцы лета з маляўнічымі назвамі чэрвень, ліпень, жнівень – гэта той час, калі неабходна добра адпачнуць, загартаваць свой імунітэт, знайсці новых сяброў, адкрыць у сабе новыя таленты, адным словам, гэта час для жыцця, напоўненага яркімі фарбамі.
Штогод педагогі ўстаноў адукацыі прыдумваюць новыя праекты летняга адпачынку, запрашаюць сваіх вучняў на экскурсіі.
2020 год навучыў усіх нас быць адным цэлым, быць камандай, навучыў шукаць новыя падыходы ў арганізацыі навучання і адпачынку.
Творчая група педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навагрудскі раёны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” прапаноўвае ўсім жадаючым незвычайны летні праект пад агульнай назвай “Google-праект «#NOVOLeto». У структуры праекта – 9 этапаў. Кожны этап ўяўляе сабой тэматычную дэкаду, заданні да каторай распрацаваны па схеме “Даведайся – зрабі сам – навучы другога”. Заданні даступныя для ўсіх жадаючых. Для гэтага неабходна зайсці па ссылцы на google-прэзентацыю і выканаць 7 заданняў.
Так, напрыклад, на этапе эка-дэкады “Наша мэта – зялёная планета”, удзельнікам прапануецца даведацца праз інтэрнэт пра асновы асобнага збору смецця, знайсці ў родным горадзе месцы, дзе размешчаны кантэйнеры для асобнага збору смецця і пазначыць іх на google-карце. Абавязковай умовай задання з’яўляецца сэлфі на тэму “Я выкідаю смецце, захоўваючы асновы асобнага збору смецця” і размяшчэння яго на карце побач з меткай. У рамках дэкады ўдзельнікам прапануецца таксама наведаць творчую пляцоўку “Крэатыў” у Цэнтры творчасці і навучыцца рабіць шэдэўры з паперы і пластыка, а пасля разам з класным кіраўніком ці педагогам-арганізатарам школы аформіць выставу “Шэдэўры са смецця?!”…
“Ізюмінка” пректа ў тым, што ён адкрыты для кожнага, усе заданні выконваюцца ў сумеснай google-прэзентацыі і кожны бачыць кожнага. Гэта павышае зацікаўленасць да праекта, павышае канкурэнтнасць, а значыць удзельнікі будуць імкнуца падысці да выканання заданняў з большай адказнасцю і крэатывам.
Па заканчэнні кожнага этапа ўдзельнікам будзе выдавацца QR-код з сылкай на наступны этап.
Гаварыць і расказваць пра праект можна бясконца! Але лепш за ўсё – далучайцеся і самі ўсё ўбачыце! Трымайце ссылку на сумесную прэзентацыю першага этапа “Google-праект «#NOVOLeto» і будзьце з намі!
https://docs.google.com/presentation/d/1J0qZxsY0fR72q33r-YI6FWjI0sRoYAUJRX0jwn5wZdg/edit?usp=sharing
Алена Міклаш,
дырэктар Навагрудскага раённага ЦТДіМ
фота носіць ілюстрацыйны характар (з архіва ЦТДіМ)