Ветэраны сёння. Міхаіл Барысевіч

Ветэраны сёння. Міхаіл Барысевіч

19 Февраля 2019 1305

Міхаіл Барысевіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

– Службу ў арміі пачынаў у 1975 годзе ў танкавых войсках пад Барысавам. Займаўся спортам – дзюдо. Пасля дэмабілізацыі прадоўжыў вучобу ў школе прапаршчыкаў у г. Капусцін-Яр Астраханскай вобласці, тут праходзіў падрыхтоўку ў разведвальна-дыверсійным падраздзяленні. Вярнуўся і працягваў служыць у Лідскай ракетнай дывізіі, а пасля скарачэння ў 1985 годзе прыехаў служыць у Навагрудак у аўтамабільны батальён, – расказвае пра мірны час службы Міхаіл Барысевіч. – «За рэчку», як называлі тады тэрыторыю Афганістана, паехаў служыць у лютым 1988 года. Камандзірам мінамётнага пад­раздзялення стаў выпадкова, ехаў на пасаду камандзіра матэрыяльна-тэхнічнага ўзвода. Падчас адной з аперацый быў ранены камандзір мінамётнага ўзвода, а замены не было.

скан_нж.бел_0028 4

Так я і прыняў мінамётны ўзвод. У падначаленні было 13 чалавек і тры мінамётныя разлікі. Ваявалі мы часта і няпроста. Ва ўмовах афганскай вайны мінамёты былі проста неабходныя. Рабяты ва ўзводзе ў сваёй большасці пераслужвалі адве­дзены перыяд. Гэта былі прафесіяналы сваёй справы, – стрымана працягвае ў час размовы М.Б. Барысевіч. – Падчас бою маглі адначасова падвесіць 15-18 мін. Гэта сур’ёзная агнявая сіла… У сур’ёзных сутычках з варожай сілай самае галоўнае – вывесці са строю цяжкую зброю праціўніка. Не адзін раз смерць хадзіла побач са мною і маімі хлопцамі. Аднак калі мы да гэтага часу жывыя – значыць, мы справіліся.

За службу ў Афганістане Міхаіл Барысевіч узнагароджаны медалём «За адвагу». Баявыя ўзнагароды атрымалі і многія яго падначаленыя.

– Рашучыя, смелыя рабяты. Яны без ваганняў ішлі ў бой, рызыкуючы сваім жыццём, – дадае камандзір мінамётнага ўзвода. – Кожны з салдат – прафесіянал з вялікай літары. Кожны заслугоўвае толькі добрых слоў. З Афганістана мы выйшлі 13 лютага 1989 года – гэта значыць у ліку апошніх. Азіраліся назад і не верылі такому шчасцю. Вельмі моцна запала ў нашы душы гэтая вайна.

Працягваў службу на працягу трох з паловай гадоў Міхаіл Барысевіч у гора­дзе Фюнстэнберзе ў Германіі. Затым пераведзены на службу быў у г. Дорагабуж Смаленскай вобласці. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь.

3 2 1

З 2006 года Міхаіл Барысевіч узначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

– Мы імкнёмся падтрымліваць сувязь з нашымі салдатамі, афіцэрамі. Безумоўна, задача першай важнасці – шанаваць памяць аб загінулых і памятаць пра тых, хто пайшоў з жыцця ў мірны час. Асаблівая ўвага – сем’ям загінулых. Аказваем дапамогу, наведваем магілы. У нашым гора­дзе ўстаноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам, – расказвае Міхаіл Барысевіч. – Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення таксама вельмі важнае.

Міхаіл Барысевіч сумесна з актывістамі раённай арганізацыі пастаянна ўдзельнічаюць у правядзенні раённых мерапрыемстваў да памятных дат – Дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана, Дня абаронцаў Айчыны, Дня Перамогі. Воіны-інтэрнацыяналісты бываюць у гасцях у школах, іншых навучальных установах.

– Напярэдадні Дня вываду савецкіх войск з Афганістана хацеў бы пажадаць усім, хто прайшоў праз полымя афганскай вайны, не скарыўся абставінам, а прадаўжае працаваць, здароўя, сямейнага дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

Вольга Пісар, "НЖ"

Усе матэрыялы па тэме чытайце тут