Вечная памяць тым, хто аддаў жыццё

Вечная памяць тым, хто аддаў жыццё

21 Февраля 2019 2096

Памяць пра тых, хто не вярнуўся з вайны, і тых, хто пайшоў з жыцця ў мірны час, будзе вечнай. Вайна забрала жыцці шасці навагрудчан: Віктара Пацалуёнка, Алега Бабко, Івана Пісарука, Івана Родзькі, Мікалая Шуляка, Міхаіла Масціцкага.

Масцікі1Міхаіл Масціцкі

Нарадзіўся 14 верасня 1964 года ў саўгасе «Любімаўскі» Ясільскага раёна Цалінаградскай вобласці.У 1979 годзе Міхаіл закончыў 8 класаў Бердаўскай сярэдняй школы і паступіў у СПТВ №5 г. Ліда, пасля заканчэння якога атрымаў спецыяльнасць машыніст-экскаватаршчык. Да арміі працаваў у калгасе «Праўда». У кастрычніку 1982 года быў прызваны ў армію. Служыў у Афганістане ў Салангу. Загінуў 29 лістапада 1984 года падчас выканання баявога задання. Пахаваны ў вёсцы Ацмінава. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

Пісарук-1Іван Пісарук

Нарадзіўся Іван Пісарук 11 лістапада 1965 года ў вёсцы Пісарукі. У 1980 годзе закончыў 8 класаў Кашалеўскай сярэдняй школы і паступіў у ПТВ №193, затым закончыў курсы вадзіцеляў у г. Гродна. Прызваны ў армію быў у кастрычніку 1985 года. У Афганістане служыў механікам-вадзіцелем БТР. Радавы Іван Пісарук загінуў 6 верасня 1987 года пры суправаджэнні транспартнай калоны. У бронетранспарцёр, які вёў Іван (ён прыкрываў грузавыя машыны ад варожых гранатамётчыкаў), трапілі дзве гранаты. Пахаваны Іван Пісарук на ра­дзіме ў в. Пісарукі. Узнагароджаны ордэнам Чыр­вонай Зоркі (пасмяротна) і медалём «За баявыя заслугі».

Піянерская дружына Кашалеўскага дзіцячага сада-базавай школы носіць імя Івана Пісарука. У школьным музеі ёсць стэнд, прысвечаны шасці воінам-інтэрнацыяналістам – выпускнікам школы. Тут жа захоўваюцца і асабістыя рэчы загінулага земляка Івана Пісарука.

 

РодзькаІван Родзька

Ураджэнец вёскі Чарэшля Іван Родзька таксама выконваў свой воінскі абавязак у Афганістане. Нарадзіўся 26 снежня 1963 года. У 1980 годзе закончыў 8 класаў Вераскоўскай сярэдняй школы і паступіў у Гродзенскае ПТВ №41 на спецыяльнасць электрамеханік. У 1982 годзе яго прызвалі ў армію. Пры абароне Кабула 4 ліпеня 1983 года радавы Іван Родзька загінуў. Пахаваны ў роднай вёсцы Чарэшля. Пасмяротна ўзнагаро­джаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

ШулякМікалай Шуляк

Нарадзіўся 12 жніўня 1967 года ў вёсцы Брацянка. У 1984 годзе Мікалай закончыў Гарадзечанскую сярэднюю школу. Працаваў механізатарам у саўгасе «Дубкі». Закончыў курсы пад­рыхоўкі вадзіцеляў у г. Гродна. У кастрычніку 1985 года васямнаццацігадовы юнак быў прызваны ў армію. Служыў у Афганістане. Разам з камандзірам 23 мая 1987 года Мікалай пераганяў з Кандагара на рамонтную базу бронетранспарцёр. Па дарозе яны нечакана трапілі ў засаду… Пахаваны Мікалай Шуляк у роднай вёсцы Брацянка. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Піянерская дружына Гарадзечанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы носіць імя Мікалая Шуляка.

 

Вольга Пісар, "НЖ"

Усе матэрыялы па тэме чытайце тут