Рэдакцыя газеты "Новае жыццё" пачынае спецпраект да 975-годдзя Навагрудка «Любімаму гораду прысвячаецца»

Рэдакцыя газеты "Новае жыццё" пачынае спецпраект да 975-годдзя Навагрудка «Любімаму гораду прысвячаецца»

18 марта 2019 1159
На тэрыторыі нашай роднай Беларусі мноства адметных мясцін, мінулае і сучаснае якіх прыцягваюць розум, сэрцы і душы людзей. У першую чаргу гэта тыя куткі Бацькаўшчыны, дзе па волі лёсу скрыжаваліся пуцявіны гістарычных шляхоў нашых продкаў. Сярод гэтых асабліва адметных мясцін і слаўная Полацкая зямля, і Тураў, і старажытнае Бярэсце, і Гародня. Своеасаблівае, слаўнае месца сярод іх займае Навагрудак – горад з больш чым тысячагадовай гісторыяй. Гэта родны і любімы край, малая ра­дзіма для тых, хто тут нарадзіўся і вырас, цікавы і непаўторны куточак для тых, хто прыяз­джае, каб акунуцца ў гістарычнае мінулае горада – аднаго з цэнтраў станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. OLYMPUS DIGITAL CAMERA Сёлета Навагрудак адзначае 975-годдзе першага ўпамінання ў летапісных крыніцах. Навагрудак (летапісны Новгородок, Новый город, Новогород, Новый городец) – адзін з самых старажытных гарадоў на заходніх землях Беларусі. Заснаванне горада некаторыя даследчыкі, абапіраючыся на летапісныя звесткі, адносяць да 1044 года і звяз­ваюць з паходам Яраслава Мудрага на Літву. Як рыхтуецца горад адзначыць свой слаўны юбілей, мы пазнаёмім вас у адным з бліжэйшых нумароў нашай газеты. А таксама ўзгадаем багатую гісторыю нашага старажытнага горада, раскажам аб людзях, якія выстаялі ў бурлівым жыццёвым моры, захавалі і развілі ўсё тое, чым багата наша Навагрудчына сёння, у спецпраекце «Любімаму гораду прысвячаецца». IMG_6775 Алена Ермакова, «НЖ»