Знайшлі фразу «Наша мэта – ім дапамагчы» і атрымалі кубкі ад рэдакцыі нашы падпісчыкі Людміла Буткевіч, Ганна Беляўская і Таццяна Галянеўская.
Паважаныя чытачы, па вашых тэлефонных званках і шматлікіх атрыманых адказах мы зразумелі, што юбілейны конкурс ад рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» «Знайдзі фразу – атрымай кубак» вам вельмі спадабаўся.
Радок «Наша мэта – ім дапамагчы» быў зашыфраваны ў артыкулах: «Гуманітарная ініцыятыва «Белай Русі» (стар. 3), «Сяргей Мішарын: «Ад таго, як працуюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, залежыць меркаванне людзей пра ўладу ў цэлым» (стар. 4), «Свет не без добрых людзей» (стар. 5), «Знайсці занятак па душы» (стар. 8), «Прызванне Георгія Конюха – лячыць дзяцей» (стар. 9).
Шчыра віншуем з перамогай Людмілу Аляксандраўну, Ганну Андрэеўну і Таццяну Васільеўну. Усім падпісчыкам жадаем поспехаў у наступных конкурсах, якія будзем праводзіць у суботніх нумарах газеты.
На здымку: матуля Ганны Беляўскай Жанна Бесараб.
Будзьце ўважлівыя і выйгравайце!
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |