У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

18 августа 2025
5-7 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы.
Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, касцёл святога Міхала Арханёла.
Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (44) 771 99 83 — Марына
Праграма рэкалекцый пакаяння:
 
Пятніца, 5 верасня:
18:00 – св. Імша;
19:30 – вячэра;
20:00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі;
21:00 – пакутны Крыжовы шлях вуліцамі Навагрудка;
23:30 – малітва прыніжэння і пачатак усяночнай малітвы адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
 
Субота, 6 верасня:
08:00 – супольнае заканчэнне начной адарацыі;
08:30 – сняданак;
10:00 –  канферэнцыя  пра актуальнасць Фацімскага паслання сёння;
11:00 – Гадзінкі да МБ;
12:00 – Анёл Панскі;
12:30 – абед;
13:30 – Пакутная пілігрымка ва Уселюб (магчымасць споведзі, вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя пра ружанец і яго моц, Святы Ружанец);
18:00 – св. Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве;
19:30 – вячэра;
20:30 – супольная малітва перад Найсвяцейшым Сакрамантам;
21:30 – пакутная працэсія вакол касцёла са свечкамі;
23:00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
 
Нядзеля, 7 верасня:
07:30 – заканчэнне адрацыі;
08:00 – сняданак;
08:45 – сведчанні і падсумаванне
10:00 – святая Імша падзякі і заканчэнне.
 
 Прапануецца:
— падчас рэкалекцый пост на вадзе або на хлебе і вадзе
— злажыць пакаяльную матэрыяльную ахвяру за сябе на духоўныя мэты
— добра падрыхтавацца да святой споведзі
— абавязкова мець з сабой Біблію, ружанец

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |