24 верасня і 25 верасня адбудуцца прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб і «прамыя тэлефонныя лініі» для жыхароў Навагрудскага раёна

24 верасня і 25 верасня адбудуцца прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб і «прамыя тэлефонныя лініі» для жыхароў Навагрудскага раёна

24 верасня і 25 верасня адбудуцца прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб і «прамыя тэлефонныя лініі» для жыхароў Навагрудскага раёна

22 сентября 2025 166
24 верасня з 08.00 да 13.00 старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сяргеевіч Чаркоўскі будзе праводзіць прыём грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме, з 14.30 да 15.30 – у Шчорсаўскім сельвыканкаме. Прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе. Запіс на прыём па тэлефоне 8 (01597) 4-26-39. Запіс на прыём завяршаецца за адзін працоўны дзень да прыёму.

24 верасня з 14.30 да 15.30 старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Мікалаеўна Каралько правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Брольніцкім сельскім выканаўчым камітэце.

24 верасня з 09.00 да 12.00 начальнік аддзела загса Навагрудскага райвыканкама Нэлі Сяргееўна Козаль будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па тэл. 4-27-72.

24 верасня з 10.00 да 12.00 начальнік Навагрудскага РАУС палкоўнік міліцыі Руслан Рыгоравіч Хомка будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па тэл. 3-38-02, у ходзе якой вы можаце задаць начальніку РАУС пытанні, што датычацца дзейнасці аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама.

24 верасня з 10.00 да 12.00 першы намеснік начальніка Навагрудскага РАУС – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўнік міліцыі Віталій Янавіч Лукашэвіч будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па тэл. 3-38-27. Першаму намесніку начальніка РАУС можна адрасаваць пытанні, якія датычацца прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў.

24 верасня з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка Навагрудскага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі падпалкоўнік міліцыі Сяргей Янавіч Пальчыс будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па тэл. 3-38-03. Вы можаце задаць намесніку начальніка РАУС пытанні, якія датычацца дзейнасці крымінальнай міліцыі, у тым ліку пытанні па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.

25 верасня прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ» Ірына Эльдараўна Клімовіч будзе праводзіць прыём грамадзян па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Удзел у прыёме грамадзян прымуць таксама супрацоўнікі пракуратуры.

Прыёмы будуць праходзіць:
- 10.00-12.00 – ААТ «БелКрэда» (вул. Савецкая, 39).
 - 12.15-14.15 – Навагрудская раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (вул. Міцкевіча, 9).

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |