Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства

05 сентября 2021 1284
Паважаныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём беларускага пісьменства.
Свята пісьменства – значная падзея ў культурным жыцці нашага грамадства, сведчанне прыгажосці і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый беларускага народа. Беларусь ведае свае духоўныя карані, беражэ дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочыць у будучыню. Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і творчых поспехаў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў