Официально

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём архівіста

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём архівіста

06 октября 2025 80

Паважаныя супрацоўнікі архіўнай службы раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём архівіста! Архіўныя дакументы – гэта ўнікальны хранограф, які фіксуе значныя і дробныя падзеі, радасныя і сумныя даты, несмяротныя і тыя, што адышлі ў вечнасць, імёны. Цяжка пераацаніць уклад архівістаў у назапашванне, захаванне і выкарыстанне архіўных матэрыялаў, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, фундаментальнай асновай яе інфармацыйных рэсурсаў. Паўсядзённы працоўны працэс сучаснага архівіста напоўнены разнастайнай дзейнасцю, пастаянна мадэрнізуецца, развіваецца і ўдасканальваецца.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, радасці, аптымізму, поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |