
Ваша праца – аснова развіцця нашага грамадства і будучыні краіны. Вы не толькі перадаеце веды, але і фарміруеце маральныя каштоўнасці, натхняеце на дасягненні і дапамагаеце раскрыць талент кожнага вучня. Менавіта ваш прафесіяналізм і любоў да справы закладваюць трывалы падмурак росквіту і незалежнасці нашай Беларусі.
Паважаныя настаўнікі, ваша бязмежная адданасць справе, прафесіяналізм і любоў да дзяцей заслугоўваюць шчырай павагі і ўдзячнасці. Дзякуй вам за ваша цярпенне, за чуласць і разуменне, за вашу гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу і аказаць падтрымку.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, прафесійных перамог і шчырай падзякі за вашу найважнейшую працу. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і задавальненне, новыя адкрыцці і дасягненні!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |









