Выставки, концерты, праздники, памятные мероприятия

IMG_2498

***

 

***

УСТАНОВЫ КУЛЬТУРЫ ПРАПАНУЮЦЬ

З 18 па 23 верасня Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей  запрашае наведаць музейны ўрок «Гербы Навагрудка і іх гісторыя», прысвечаны Году малой радзімы (па папярэдніх заяўках). У навучэнцаў школ і каледжаў ёсць магчымасць больш даведацца аб гісторыі ўзнікнення гербаў Навагрудка, якія існавалі ў розныя часы – герб «Пагоня», «Чорны Анёл Навагрудскі», «Архангел Міхаіл», іх зменах і таямнічых сэнсах.

20 верасня ў 16.00 у міні-галерэі  «Імгненне»  Навагрудскай раённай бібліятэкі адбудзецца  прэзентацыя персанальнай выстаўкі жывапісу Мікалая Герасімава «Дыялог з сонцам». Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

22 верасня ў 14.00 Цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае  хлопчыкаў і дзяўчынак на конкурсна-гульнявую праграму «Адгадай мелодыю».

Праявіць свае здольнасці, адпачыць, пагутарыць з сябрамі, сфатаграфавацца з вясёлымі вядучымі і атрымаць зарад энергіі на ўвесь наступны тыдзень –  такі дэвіз праграмы. Працягам праграмы стане весёлая дыскатэка.

22 верасня ў 15.00 свята «Любчанскі шпацыр Ра­дзівілаў» пройдзе ў г.п. Любча.

На беразе Нёмана любчан і гасцей свята будзе чакаць хлебасольная гаспадыня Альжбета, якая пачастуе ўсіх юшкай.
Тэатралізаванае прадстаўленне «Замак над Нёманам» больш падрабязна пазнаёміць з гісторыяй Любчанскага замка. Удзельнікі мерапрыемства змогуць паспаборні­чаць у стральбе з лука, бітве мячамі. На свяце будзе арганізавана пляцоўка майстроў, дзе пройдуць тэматычныя майстар-класы, а таксама можна набыць сувеніры на памяць. 
Святочны канцэрт калектываў аматарскай творчасці Любчанскага ГДК падорыць усім добры настрой.

22 верасня ў 18.00 творчы калектыў Пятрэвіцкага СДК запрашае на канцэрт «Рытмы восені». Любімыя песні пра выдатную пару, добрыя жарты і пажаданні парадуюць усіх, хто наведае мерапрыемства.

22 верасня  ў 19.00 жыхары і госці аграгарадка Кашалева запрашаюцца на канцэрт «Мелодыі восені». Творчы калектыў Кашалеўскага СДК парадуе ўсіх прысутных любімымі песнямі мінулых гадоў. 

З 24 па 30 верасня Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае  наведаць музейны ўрок «Вялікае Княства Літоўскае ў падзеях, асобах, легендах», прысвечаны Году малой радзімы (па папярэдніх заяўках).

У навучэнцаў школ і каледжаў ёсць магчымасць больш даведацца аб пачатку фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, аб князю Міндоўгу і ролі Навагрудка ў стварэнні новай дзяржавы. Магутныя і мудрыя правіцелі, небяспека і мужнасць, таямнічасць і каханне – усе гэтыя займальныя гісторыі ўразяць наведвальнікаў.

25 верасня ў 15.00 Навагрудская раённая бібліятэка запрашае на сустрэчу з беларускім і расійскім гісторыкам, кнігазнаўцам, доктарам філалагічных навук, загадчыкам аддзела Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі, аўтарам кнігі «Навагрудак за царства Аляксандра II 1855-1881» Мікалаем Віктаравічам Нікалаевым.

29 верасня ў 12.00 вясёлае свята сапраўдных знатакоў беларускай кухні пройдзе ў аграгарадку Бенін. Галоўным госцем свята стане яе вялікасць Бульба. Усе ўшанаванні на свяце толькі Каралеве нашых палёў. У гонар яе: гастранамічны майстар-клас «Незвычайная страва са звычайнай бульбы», выстаўка-інсталяцыя «Літаратура для гурманаў», гульні і конкурсы «Бульбяная талака» і «Бульбяныя фантазіі». Удзельнікам мерапрыемства падымуць настрой творчыя калектывы Навагрудскага цэнтра культуры. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства будуць адзначаны прыемнымі сюрпрызамі. На працягу свята будзе працаваць гандлёвая кропка, рамеснікі і атракцыёны.

29 верасня ў 10.30 Навагрудская раённая бібліятэка (аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача) запрашае на заняткі школы-вучобы «Формула Бяспекі». Мерапрыемства прысвечана асновам бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў небяспечных і надзвычайных сітуацыях. Паўтарыць і абагульніць веды можна будзе праз гульні «Бяспека дома», «Конкурс капітанаў», «Крыжыкі — нулікі», «Літаратурная віктарына», «Конкурс ратавальнікаў», «Конкурс пажарных», «Вадаём».

30 верасня ў 12.00 свята «Птушыны двор» пройдзе ў аграгарадку Ладзенікі. У апошнія выхадныя верасня на пляцоўцы каля Дома культуры адбудзецца вясёлае свята, дзе ў сваім родзе нараджаюцца новыя зоркі, і хто ў гэты раз атрымае званне «Залаты грабеньчык» і «Курачка Раба». А ацэньваць будуць усіх, хто жыве ў дварах гаспадароў: куры, гусі, качкі – сёння яны галоўныя героі мерапрыемства. Гурманам таксама не бу­дзе часу сумаваць. Самыя смелыя змогуць адправіцца ў падарожжа «У пошуках птушкі шчасця». Самыя таленавітыя паспаборнічаюць у роспісе яек, а самыя хуткія змогуць паўдзельнічаць у «Курыным забегу».

30 верасня ў 12.00 аграгарадок Вераб’евічы запрашае ўсіх на свята

«Гарбузовыя цуды» (пляцоўка каля Дома культуры).  Шмат цікавага чакае кожнага госця: конкурсы і гульні «Вызначы вагу гарбуза на вока», «Гарбузовы боўлінг», «Пафарбуй гарбуз», мудрагелістыя вырабы з гарбуза «Гарбузовыя цуды», дэгустацыя страў і майстар-клас па прыгатаванні гарбузовай кашы. Дасведчаныя гарбузаводы падзеляцца сакрэтамі вырошчвання сваіх скарбаў. Усе прысутныя разам выберуць «Гарбузовую каралеву». Акрамя таго, да свята прымеркавана выстаўка, экспанатамі якой стануць розныя гатункі гарбузоў. Канцэртная праграма і вясёлая дыскатэка, выстаўка і дэгустацыя – гэта ўсё вас чакае на свяце.

***

 

24 5 31289101167223333444555

 

 

 

доступность сайта

Рейтинг@Mail.ru

При использовании материалов ссылки на страницы сайта novgazeta.by обязательны.