Аб дзейнасці арганізацый ЖКГ

Аб дзейнасці арганізацый ЖКГ

Аб дзейнасці арганізацый ЖКГ

14 июля 2021 1096
Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі заўсёды была і застаецца адной з ключавых, якія маюць значэнне для дзяржавы, грамадства, эканомікі. Усіх жыхароў вобласці хвалююць пытанні не толькі якасці жыллёва-камунальных паслуг, але і сумы налічэнняў за гэтыя паслугі, якія займаюць немалую долю ў нашых выдатках.

Пытанні кантролю за зніжэннем выдаткаў арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, забеспячэння імі эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці былі разгледжаны на калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Абмеркаваны выяўленыя кантралёрамі сістэмныя недахопы і адмоўныя тэндэнцыі, якія не дазваляюць наладзіць эфектыўную работу арганізацый ЖКГ, а таксама тармозяць развіццё галіны.

Асаблівая ўвага звернута на правядзенне работ па капітальным рамонце жыллёвага фонду. Устаноўлены завышэнні кошту выкананых работ на аб’ектах капрамонту ў Слонімскім ГУП ЖКГ, КУП «ЖКГ Гродзенскага раёна», невыкананні нарматыўных тэрмінаў выканання работ большасцю арганізацый, што звязана з несвоечасовай распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі. Так, па стане на 01.05.2021 г. адсутнічала ПКД на 15 % аб’ектаў, запланаваных да ўводу ў 2021 г. (не забяспечана ў поўным аб'ёме распрацоўка ПКД Ваўкавыскім, Гродзенскім, Зэльвенскім, Лідскім, Навагрудскім, Ашмянскім, Смаргонскім, Шчучынскім раёнамі).

Пры разглядзе стану сістэм цеплазабеспячэння адзначана невыкананне ў 2020 г. вобласцю даведзенага задання па замене цеплавых сетак. У бягучым годзе выяўлена адсутнасць ПКД па замене сетак цеплазабеспячэння ў Бераставіцкім, Гродзенскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Свіслацкім і Слонімскім раёнах.

Закрануты таксама пытанні замены сетак водазабеспячэння і водаадвядзення, невыканання асобнымі арганізацыямі ЖКГ заданняў па іх замене, перавышэння нарматываў няўлічаных выдаткаў вады, забеспячэння насельніцтва пітной вадой належнай якасці. У 2020 г. паказчык забеспячэння спажыўцоў пітной вадой належнай якасці ў вобласці забяспечаны на ўзроўні 97,5 % (пры даведзеным паказчыку 94,2 %). Не забяспечана выкананне даведзенага задання Дзятлаўскім РУП ЖКГ, КУП «ЖКГ Гродзенскага раёна», Зэльвенскім, Свіслацкім і Астравецкім РУП ЖКГ.

Разгледжана на калегіі пытанне выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях выкарыстання адходаў. Устаноўлены парушэнні і недахопы ў гэтай сферы ў частцы няспраўнага стану кантэйнераў, адсутнасці агародж кантэйнерных пляцовак, абмежаванасці доступу да іх, іх размяшчэння ў неналежных месцах, захламлення будаўнічым і бытавым смеццем тэрыторый. Якасць аказання паслугі па вывазе цвёрдых камунальных адходаў часам таксама нездавальняючая. І ўсё гэта цягне абгрунтаваныя нараканні грамадзян.

На калегіі акцэнтавана ўвага на парушэннях бюджэтнага заканадаўства ў частцы незаконнага атрымання сродкаў з бюджэту. Такія факты былі выяўлены ў КУП «ЖКГ Гродзенскага раёна», УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна, Слонімскім ГУП ЖКГ.

Зноў прагучалі ўстаноўленыя кантралёрамі парушэнні пры правядзенні дзяржаўных закупак, закупак у будаўніцтве. Такія парушэнні дапушчаны Бераставіцкім РУП ЖКГ, Слонімскім ГУП ЖКГ, УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна, КУП «ЖКГ Гродзенскага раёна».

Асобнымі арганізацыямі ЖКГ дапушчаны парушэнні заканадаўства ў галіне арэндных адносін, у бухгалтарскім уліку, не забяспечваецца дакладнасць дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Па выніках пасяджэння калегіі выказаны прапановы ў адрас УЖКГ Гродзенскага аблвыканкама. Канкрэтныя даручэнні дадзены кіраўнікам арганізацый ЖКГ па выкананні заканадаўства, зніжэнні выдаткаў пры аказанні жыллёва-камунальных паслуг, што дасць магчымасць павысіць якасць паслуг, навесці парадак і павысіць эфектыўнасць работы ў гэтай сферы.

А. Садаўнічы, першы намеснік старшыні Камітэта