Вызначаны задачы і зацверджаны бюджэт на 2020 год. Сумеснае пасяджэнне райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прайшло ў Навагрудку

Вызначаны задачы і зацверджаны бюджэт на 2020 год. Сумеснае пасяджэнне райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прайшло ў Навагрудку

Вызначаны задачы і зацверджаны бюджэт на 2020 год. Сумеснае пасяджэнне райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прайшло ў Навагрудку

09 марта 2020 1968

28 лютага на сумесным пасяджэнні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2019 г., вызначаны задачы на 2020 год і зацверджаны бюджэт на 2020 год. Аб стане карупцыі ў Навагрудскім раёне і прымаемых мерах па яе прысячэнні далажыла намеснік пракурора раёна А.А. Цямірава.

У пасяджэнні прынялі ўдзел С.В. Рэянтовіч, намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Д.А. Паўлоўскі, начальнік Галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама.

Старшыня райвыканкама  Сяргей Федчанка, адкрываючы пасяджэнне, адзначыў, што ў 2019 годзе раён не дасягнуў прагнозных паказчыкаў па 3 з 20 параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, экспарт тавараў склаў 91,1 % пры заданні 102,6 %, па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове раён спрацаваў з мінусам 675,4 тыс. долараў, пры прагнозе 710 тыс. долараў, рознічны тавараабарот пры заданні 105,5 % фактычна склаў 102,6 %. На жаль, па выніках работы за мінулы год 6 прадпрыемстваў раёна спрацавалі са стратамі.

Сяргей Аляксандравіч падкрэсліў, што не ўсе прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна аднолькава эфектыўна  працавалі на працягу года – адсюль і дапушчаныя пралікі ў цэлым.


Прагнозныя паказчыкі развіцця прамысловасці Навагрудскага раёна на 2020 год распрацаваны з улікам рэальных вытворчых магутнасцей прамысловых арганізацый, наяўнасці матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, кан’юнктуры рынку, – паведаміла першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Сялевіч.

У дакладзе А.Л. Сялевіч прааналізавала вынікі работы эканомікі раёна ў 2019 г. і далажыла аб асноўных задачах, якія ставяцца перад кожным прадпрыемствам раёна ў 2020 г. па выканнані параметраў сацыяльна-­эканамічнага развіця.

Па словах Алены Сялевіч, невыкананне задання па экспарце тавараў звязана са зніжэннем тэмпу росту экспарту тавараў СП «Леор Пластык» ТАА, ПП «Валген» i ТАА «Новафудплюс».

Не выканалі даведзенае заданне па экспарце тавараў і такія прадпрыемствы, як ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў», дзе аб’ём экспартуемай прадукцыі склаў 37,1 % пры заданні 102,6 %. 

Па выніках 2019 г. аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з 2018 г. на 11,9 %. Па індэксе фізічнага аб’ёму пры заданні 4,3 % фактычна склаў 4,7%. Не выканалі даведзенае заданне такія прадпрыемствы, як «Навагрудскія Дары» ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ТАА «ПравітБел», філіял «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам», ААТ «БелКрэда» і «Навагрудскі завод металавырабаў».   

За 2019 г. заданне па рознічным тавараабароце раён не выканаў. Найбольшы ўплыў на невыкананне дадзенага паказчыка аказала зніжэнне на 2,6 % тавараабароту індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб на рынках і ў гандлёвых цэнтрах (мінус 2,8 % тавараабароту раёна праз усе каналы рэалізацыі), – канстатавала Алена Сялевіч.

Даведзенае бізнес-планамі заданне не выканалі ААТ «Вялікая Крыніца», ААТ «Навагрудскі камбінат школьнага харчавання» і ААТ «Дзіцячы свет РГ». 

На 2020 г. запланаваны рост аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці ў фактычных цэнах у суме 386,9 млн руб., тэмп росту – 107,6 %, індэкс фізічнага аб’ёму да ўзроўню 2019 г. прагназуецца ў памеры 104,1 %.

У 2020 г. знешнегандлёвы абарот тавараў у раёне чакаецца ў суме 78,6 млн долараў, у тым ліку экспарт тавараў – 47,4 млн долараў або 102,6% да 2019 г. Экспарт тавараў па прадпрыемствах мясцовага і бязведамаснага ўзроўняў падпарадкавання запланаваны ў памеры 23,5 млн долараў або 104,2%. Экспарт паслуг у раёне чакаецца ў суме 3,4 млн долараў або 104,4% да 2019 г. Плануемы аб’ём прамых замежных інвестыцый без уліку вяртання пазык у 2020 г. складзе 300 тыс. долараў. Перш за ўсё гэта інвестыцыі ў галінах ветраэнергетыкі і дрэваапрацоўкі.

Заданне па рознічным тавараабароце запланавана на ўзроўні 104,5 %. У мінулым годзе па раёне выкананы паказчык будаўніча-мантажных работ: пры даведзеным заданні 25 750 тыс. руб., факт – 30 180 тыс. руб. У 2020 г. неабходна дасягнуць 33 150 тыс. руб. або 109,8 % . 

У 2019 г. намінальная сярэднямесячная заработная плата ў раёне павялічылася да ўзроўню 2018 г. на 14,2 % і склала 800,1 руб. У галінах, якія фінансуюцца з бюджэту, памер намінальнай сярэднямесянай зарплаты склаў 701,1 руб. і павялічыўся на 14,5 % да ўзроўню 2018 г. Суадносіны сярэдняй заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый і ў цэлым па раёне ў 2019 г. склаў 87,6 %.

У 2020 г. памер намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы неабходна забяпечыць на ўзроўні 851,9 руб.

Адным з важных пытанняў для развіцця эканомікі з’яўляецца працаўладкаванне грамадзян і ўзровень беспрацоўя, які ў 2020 г. плануецца ў 0,5%. У бягучым годзе ў раёне плануецца стварыць не менш 120 новых працоўных месц у арганізацыях рознай формы ўласнасці, у тым ліку 40 у выніку стварэння новых прадпрыемстваў.

 

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Пярко, сельская гаспадарка павінна ў 2020 г. спрацаваць не горш, чым у мінулым годзе. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі з улікам фермерскіх гаспадарак склаў у 2019 г. – 109,9 %, у сельгасарганізацыях раёна 108,9 % пры заданні 104,3 %.  

Заданне па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі не выканалі 3 сельгасарганізацыі: ААТ «Уселюб», ААТ «Гарадзечна», філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт».

Па словах Сяргея Пярко, у 2019 г. забяспечана станоўчая дынаміка ў развіцці жывёлагадоўлі раёна. Вытворчасць малака склала 69 398,7 т, што на 9,4 % больш, чым у 2018 г. Сярэдні надой малака на карову павялічаны на 433 кг і склаў 5368 кг.

Сельгасарганізацыі раёна забяспечылі рост валавога збору ўсіх асноўных сельскагаспадарчых культур: зерневых і зернебабовых, цукровых буракоў, рапсу і лёну. Павелічэнне вытворчасці абумоўлена ростам ура­джайнасці, – канстатаваў Сяргей Пярко.

У 2020 г. сельгасарганізацыямі раёна плануецца павялічыць вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадакі ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2019 г. да 107 %, у тым ліку ў галіне жывёлагадоўлі – 106 %, у галіне раслінаводства – 108,4 %. 

Важнейшай задачай развіцця сельскай гаспадаркі ў 2020 г. з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці.

 

Па выніках работы за 2019 г. даведзенае заданне па будаўніцве жылля ў раёне выканана: уведзена ў эксплуатацыю 11 903 кв.м. жылля пры заданні 11 900 кв. м.

Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 30 аднакватэрных жылых дамоў. У г. Навагрудку пабудаваны ў мікрараёне «Мітраполь-1» два жылыя дамы на 40 кватэр з агульнай плошчай 2 253 кв. м. і 49 кватэр агульнай плошчай 3 272 кв.м. А таксама ў г.п. Любча пабудаваны 4-кватэрны жылы дом агульнай плошчай 306 кв.м.

На 2020 г. даведзена заданне па будаўніцтве жылля агульнай плошчай 11 400 кв.м. У бягучым годзе ў мікрараёне «Мітраполь-1» запланавана будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю двух 40-кватэрных домоў, пачнецца будаўніцтва 49-кватэрнага жылога дома, які плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2021 г.

Індывідуальнымі забудоўшчыкамі плануецца пабудаваць 32 аднакватэрныя жылыя дамы агульнай плошчай 6 080 кв.м. Плануемыя інвестыцыі ў жыллёвае будаўніцтва з розных крыніц складуць каля 13 900 тыс. руб.

Акрамя гэтага, будзе завершана будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу па гульнявых відах спорту ў г. Навагрудку па вул. Драздовіча.

За кошт сродкаў абласнога бюджэту плануецца будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў адпаведнасці з распрацаванымі праектна-каштарыснымі дакументамі на наступных аб’ектах: мікрараёнах індывідуальнай забудовы «Эканомія» і «Эканомія-1», а таксама дарожнай сеткі і водаправода ў мікрараёне «Мітраполь-1» і інш. 

У ходзе абмеркавання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2020 г. свае меркаванні выказалі некоторыя кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама Дмітрый Паўлоўскі, начальнік Галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Гродзенкага аблвыканкама.

Намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Дзяніс Кіклевіч адзначыў, што бюджэт 2019 г. выкананы ў поўным аб’ёме.

У 2020 г.  яго выкананне залежыць ад намаганняў усіх суб’ектаў гаспадарання раёна, якія павінны забяспечыць выкананне тых прагнозных паказчыкаў, якія запланаваны. Адзначана, што бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць. Выдаткі на сацыяльную сферу складуць 86,5 %.

Па кожным з абмяркоўваемых пытанняў прыняты адпаведныя рашэнні і адобраны дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў. 

Алена Ермакова, «НЖ»