Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк

15 сентября 2021 744

Паважаныя работнікі і ветэраны працы бібліятэчнай сферы Навагрудчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Гэтае свята тых, хто любіць кнігу, яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.

Сёння бібліятэкі – гэта інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі чытачоў актыўна ўкараняюць найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем'ях, любві і ўдзячнасці вашых чытачоў! Няхай вам заўсёды спадарожнічаюць удача і творчае натхненне.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.