Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

31 декабря 2020 1843

Паважаныя землякі! Віншуем вас з надыходзячым Новым годам.

Новы год – эта час, з якім мы звязваем свае мары і надзеі. Гэта свята, якое цудоўным чынам злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, выклікае яркія і пазітыўныя эмоцыі, дорыць светлыя і добрыя надзеі.

Нараджэнне дзяцей, сям'і, святы, будні, напоўненыя клопатамі, справамі, радасцямі, стратамі, перамогамі і набыткамі – усё гэта назаў­жды застаецца з намі. Нешта з гэтага багажу мы возьмем у наступны год, а з чымсьці развітаемся ...

Ад усёй душы жадаем, каб надыходзячы год стаў для кожнага з нас годам выніковых спраў, натхнёнай творчай працы. Няхай ён адкрыецца новымі магчымасцямі, ідэямі і надзеямі, будзе мірным і шчодрым, прынясе ў кожны дом радасць і дабрабыт.

Паважаныя сябры!

Жадаем вам у новым годзе шчасця, здароўя, удачы, верных сяброў і шчырых людзей на дарозе жыцця. Няхай шчаслівымі растуць дзеці і радуюць сваім здароўем бацькі! Міру, згоды і шчасця кожнаму дому і нашай роднай зямлі!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў