Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём вызвалення Навагрудка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

08 июля 2020 1532

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі!

У шматвяковай гісторыі Навагрудка ёсць важныя і памятныя даты. Але дзень 8 ліпеня 1944 года - адна з самых светлых дат, навечна ўпісаных у гісторыю нашай малой радзімы – дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

І праз дзесяцігоддзі ўдзячныя навагруд­чане ўспамінаюць сваіх герояў-землякоў і аддаюць даніну глыбокай павагі бессмяротнаму подзвігу воінаў-вызваліцеляў, якія падарылі нам жыццё і незалежнасць.

Нізкі паклон вам, ветэраны вайны і працоўнага фронту! Светлая памяць і вечная слава тым, хто загінуў на палях бітваў, закатаваным і расстраляным у фашысцкіх засценках, памерлым ад голаду і холаду ў нямецкай акупацыі.

Мы, вашы нашчадкі, па праву ганарымся ратнымі і працоўнымі подзвігамі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Мы прынялі гераічную эстафету часоў і робім усё магчымае для далейшага развіцця Навагруд­чыны. Упэўненыя, што і надалей Навагрудскі край будзе квітнеючым і ўтульным домам, які захоўвае нашы сем'і, дорыць спакой, радасць і дзіцячы смех.

Паважаныя сябры!

Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і поспехаў ва ўсіх справах!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.