Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём выратавальніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём выратавальніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём выратавальніка

19 января 2021 1009

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны службы выратавання!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь – гэта сучасная, магутная, адладжаная сістэма аператыўнага рэагавання, якая ўвесь час знаходзіцца ў рэжыме баявой гатоўнасці і на высокім узроўні вырашае задачы па папярэджанні і ліквідацыі над­звычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару.

Аўтарытэт супрацоўніка МНС – адзін з самых высокіх у нашай краіне. А словы вашага дэвіза «Прафесіяналізм, адвага і гонар» у поўнай меры адлюстроўваюць галоўныя якасці, уласцівыя выратавальнікам.

Паважаныя выратавальнікі Навагрудчыны! Дзякуй вам за мужнасць і сумленную службу! Ад усёй душы жадаем вам багатырскага здароўя, шчасця, дабрабыту і спакойных дзяжурстваў!

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў