Віншаванне раённага Савета дэпутатаў і Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта з Днём ведаў

Віншаванне раённага Савета дэпутатаў і Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта  з Днём ведаў

Віншаванне раённага Савета дэпутатаў і Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта з Днём ведаў

01 сентября 2020 1355

Дарагія школьнікі, паважаныя бацькі і настаўнікі!

Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! Наперадзе ў вас месяцы сур'ёзнай вучобы, зносін з сябрамі, поспехаў і клопатаў. Набірайцеся вопыту і ведаў, вучыцеся сваёй працай і талентам прыносіць максімальную карысць. Імкніцеся быць патрэбнымі нашай Навагрудчыне і Рэспуб­ліцы Беларусь, поспехі якіх шмат у чым залежаць ад вас.

Паважаныя настаўнікі! Ад вашага прафесіяналізму, педагагічнага таленту, творчасці, душэўнай шчодрасці і мудрасці залежыць будучыня нашых навучэнцаў. Няхай Дзень ведаў бу­дзе ўпрыгожаны кветкамі і дзіцячымі ўсмешкамі, напоўнены цёплымі і добрымі словамі.

Ад усёй душы жадаем школьнікам высокіх дасягненняў у вучобе, цікавых і яркіх старонак школьнага жыцця. Настаўнікам – настойлівасці, вытрымкі і цярпення ў дасягненні пастаўленых задач. Няхай бацькі ганарацца поспехамі сваіх дзяцей і дапамагаюць ім рэалізоўваць і раскрываць іх таленты і магчымасці. Няхай навучальны год стане паспяховым для ўсіх!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.