Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

05 Января 2021 420

Паважаныя работнікі сістэмы сацыяльнай абароны раёна!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша праца ў рэаліях сучаснага жыцця вельмі важная і патрэбная. Яна нясе цяпло і клопат людзям, якія ў сілу жыццёвых абставінаў і ўзросту асабліва маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы і нашай з вамі дапамогі. У вашай прафесіі сканцэнтраваны лепшыя чалавечыя якасці – міласэрнасць, дабрыня, спачуванне. Вынікі, дасягнутыя ў сферы сацыяльнай абароны раёна, гэта плён вашай працы і адданасці абранай справе.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і невычэрпных жыццёвых сіл, мудрасці і вытрымкі, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. 

Навагрудскі райвыканкам

Раённы Савет дэпутатаў