Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры

11 Октября 2020 521

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны культуры Навагрудчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, захопленыя, ініцыятыўныя. Гэта праца для тых, у каго ёсць талент і прызванне, моцны характар і вялікая душа. Вы прымнажаеце культурныя каштоўнасці, забяспечваеце пераемнасць найбагацейшых маральных традыцый, напаўняеце наш свет духоўнасцю і чалавечнасцю.

У сучаснай Беларусі культуры адводзіцца асаблівая роля. Яна захоўвае нашу гістарычную памяць і духоўнасць. Багатыя культурныя дасягненні – адзін з найважнейшых паказчыкаў узроўню развіцця нашага грамадства, яднання народа, умацавання яго нацыянальнай самасвядомасці.

Ад усёй душы жадаем вам творчых поспехаў, натхнення, ажыццяўлення самых смелых ідэй і праектаў. Добрага здароўя, шчасця, дабрабыту на доўгія гады вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.