Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

16 мая 2020 2129

Паважаныя спартсмены, трэнеры і ўсе прыхільнікі здаровага ладу жыцця! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Навагрудчына мае глыбокія традыцыі як у масавым фізкультурным руху, так і ў спорце высокіх дасягненняў. Многія займаюцца ў спартыўных секцыях і школах, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, умацоўваюць сябе фізічна, выхоўваюць волю і ўменне пераадольваць цяжкасці ў дасягненні мэты.

Навагрудскую зямлю праславілі знакамітыя спартсмены - чэмпіёны і прызёры абласных, рэспубліканскіх, еўрапейскіх і сусветных першынстваў. Яны сталі сапраўднымі кумірамі моладзі, узорам для пераймання юных спартсменаў. Упэўнены, што гімн Рэспублікі Беларусь не раз будзе гучаць у гонар нашых землякоў на самых прэстыжных спаборніцтвах.

Жадаем усім моцнага здароўя, спартыўнага даўгалецця, поспеху і настойлівасці ў дасягненні высокіх вынікаў і пакарэнні новых вяршынь.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.