Паважаныя ветэраны пажарнай службы і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Храбрасць і адвагу пажарных мы ўспрымаем як належнае і заўсёды ўпэўнены: калі чалавек трапіў у бяду – першымі на дапамогу прыбудуць работнікі МНС.
Ва ўсе часы высакародная прафесія пажарнага была цяжкай і небяспечнай, але адной з самых паважаных. Сёння пажарная служба вырасла ў больш маштабную па функцыях і сферы абавязкаў структуру, на якую ўскладзена сур'ёзная задача па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. На вашым узбраенні – вялікія тэхнічныя магчымасці, прафілактычны вопыт, уменне прадбачыць надзвычайныя сітуацыі і іх ліквідаваць.
Жадаем работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту, спакойных дзяжурстваў і поспехаў у такой нялёгкай службе!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў