Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

04 Октября 2020 513

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі Навагрудчыны, ветэраны педагагічнай працы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка.

Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы пачуццё ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню адчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў. Ніякі суперсучасны камп'ютарны клас, ніякія інавацыі не заменяць педагагічнага таленту, майстэрства і спагадлівасці. Акрамя ведаў і жыццёвага вопыту, вы перадаяце сваім выхаванцам часцінку сваёй душы, раскрываеце іх індывідуальныя здольнасці, падрыхтоўваючы кожнага да вялікага жыццёвага і прафесійнага шляху.

Паважаныя педагогі!

Жадаем вам паспяховай працы на ніве асветы і выхавання, творчага пошуку, мудрасці і цярпення, удзячных вучняў і гонару за іх, моцнага здароўя і бадзёрасці, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў