Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

28 июня 2020 917

Паважаныя юнакі і дзяўчаты Навагрудчыны! Віншуем вас з Днём моладзі!

Маладосць – бясцэнны дар прыроды. Яго трэба прымаць з удзячнасцю, старацца выкарыстоўваць усе перавагі гэтага цудоўнага моманту жыцця. Будзьце актыўнымі, набірайцеся ведаў, настойліва працуйце над сабой, будуйце вялікія планы на будучыню.

Моладзь – вялікі стваральны патэнцыял нашага раёна. Вы дасягаеце значных поспехаў у вучобе і творчасці, у спорце і працы, грамадскай дзейнасці. Вашы поспехі – гэта гонар Навагрудчыны і ўсёй нашай дзяржавы. Менавіта вам, маладому пакаленню, трэба будзе ў хуткім часе ўзяць на сябе адказнасць за далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, вобласці, усёй рэспублікі.

Няхай поспехі кожнага з вас, вашы перамогі і дасягненні стануць поспехам нашай краіны, паслужаць прымнажэнню нацыянальнага багацця і ўмацаванню яе аўтарытэту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.