Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём эканаміста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём эканаміста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём эканаміста

30 Июня 2020 145

Паважаныя эканамісты Навагрудскага раёна! Віншуем вас з прафесійным святам.

У наш час – гэта свята навукоўцаў і эканамістаў-практыкаў, якія працуюць у органах дзяржаўнага кіравання, на прадпрыемствах, у сельскай гаспадарцы і іншых сферах.

Эканоміка – вельмі дакладная і важная навука, якая патрабуе каласальнай адказнасці, удумлівасці і скрупулёзнасці.

Эфектыўнасць работы народнагаспадарчага комплексу Навагрудскага раёна і ўдасканаленне яго дзейнасці шмат у чым залежаць ад вашага адказнага падыходу да справы.

Упэўнены, што вашы веды, вопыт, арганізаванасць і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню эканамічнага патэнцыялу нашага раёна.

Шчыра жадаем вам шчасця, дабрабыту і выдатнага настрою! Няхай кожны дзень радуе вас станоўчымі эмоцыямі і яркімі падзеямі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.