Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём архівіста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём архівіста

06 октября 2021 1212
Паважаныя архівісты і ветэраны архіўнай працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! 


Сховішчамі гістарычнай памяці прыгожа называюць архівы, і гэта сапраўды так. У іх сабрана шмат карыснай і нават унікальнай інфармацыі з даўніх часоў і да сённяшніх дзён. Зараз архівы існуюць практычна ва ўсіх арганізацыях і ўстановах. Дакументы ў іх бесперапынна і карпатліва папаўняюцца. Дзякуючы вашай адказнай
працы, паважаныя архівісты, ажыццяўляюцца збор, захаванне і выкарыстанне архіўных дакументаў, вядзецца вялікая даследчая работа.
Шчыра дзякуем вам за значны ўклад у справу захавання гістарычнай памяці нашага раёна. Няхай праца прыносіць вам радасць і задавальненне, узбагачае ведамі і жыццёвай мудрасцю. Моцнага вам здароўя, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.