Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцы Айчыны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцы Айчыны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцы Айчыны

23 февраля 2021 724

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вайскоўцы і грамадзянскі персанал Навагрудчыны, воіны-інтэрнацыяналісты!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Дзень 23 лютага – гэта свята мужнасці і сілы, свята моцных духам мужчын, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Гэты дзень увасабляе ў сабе непарыўную сувязь пакаленняў і самаадданае служэнне роднай зямлі.

Дзень абаронцаў Айчыны мае багатую і слаўную гісторыю. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці загінулым на палях бітваў у імя нашай Радзімы, ушаноўваем усіх, хто сёння мужна выконвае свой абавязак грамадзяніна – берагчы Айчыну, гатовы ў любую хвіліну ўстаць на абарону сям’і, дома і сваёй краіны.

Кожны з нас павінен памятаць, што самае каштоўнае ў нашым жыцці – гэта мір, спакой і стабільнасць.

Паважаныя сябры!

Жадаем вам моцнага здароўя, ба­дзёрасці духу, аптымізму, прафесійных поспехаў і мірнай службы.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.