Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з 75-годдзем Вялікай Перамогі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з 75-годдзем Вялікай Перамогі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з 75-годдзем Вялікай Перамогі

09 мая 2020 1952

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя землякі!

9 Мая наша краіна адзначае 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі.

Гэта – асаблівая дата... Колькі по­дзвігаў здзейснена колькі крыві праліта на шматпакутнай беларускай зямлі! Таму, нягледзячы на мінулыя дзесяцігоддзі, памяць пра Вялікую Айчынную вайну ў нашай краіне захаваецца назаўсёды.

Гэтая памяць глядзіць на нас з фатаграфій у сямейным альбоме, нагадвае пра сябе лёгкім перазвонам франтавых узнагарод нашых ветэранаў.

Мы – нашчадкі тых, хто ўмеў перамагаць. І словы вялікай удзячнасці мы накіроўваем салдатам Перамогі, усім прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія гераічна вынеслі на сваіх плячах неймаверныя цяжкасці, адстаялі гонар і незалеж­насць Радзімы, падарылі нам жыццё, будучыню, мір і свабоду.

Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны, за мужнасць і стой­касць, мудрасць і вопыт, за адданасць сваёй краіне.

Паважаныя сябры!

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, энергіі, добрага настрою, прафесійных поспехаў, міру, радасці і дабрабыту ў кожным доме!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.