Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам Нараджэння Хрыстова

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам Нараджэння Хрыстова

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам Нараджэння Хрыстова

07 января 2021 971

Шчыра віншуем усіх святароў і вернікаў са светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Гэтае светлае, доўгачаканае свята аб'ядноўвае нас агульнымі надзеямі, марамі і памкненнямі, стварае атмасферу шчасця і прадчування цуду. Мы шчыра спадзяёмся, што Калядныя дні прынясуць добрыя весткі, гэты год будзе напоўнены радасцю творчасці і мірнага стварэння,
а ўсё задуманае абавязкова здзейсніцца.

Раство – сямейнае свята, выдатная магчымасць адпачыць і прысвяціць каштоўны час сваім родным і блізкім. І няхай цяпло хатняга ачага, разуменне і любоў дарагіх нашаму сэрцу людзей дапамогуць нам зрабіць навакольны свет дабрэйшым  і лепшым.

Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, няхай святочны настрой увойдзе ў вашы дамы і прынясе мір, дабрабыт і веру ў дабро!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў