Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Міжнародным жаночым днём

08 Марта 2021 336

Дарагія, мілыя жанчыны!

Сардэчна віншуем вас з самым прыгожым і светлым вясновым святам – Днём жанчын!

Жанчына – гэта ўвасабленне клопату, справядлівасці і міласэрнасці, цяпла і пяшчоты, крыніца натхнення. Дзякуючы вам, вырашаюцца самыя складаныя канфлікты, здзяйсняюцца подзвігі, працягваецца жыццё на зямлі.

У кожнай з вас спалучаюцца пяшчота і цвёрдасць, мудрасць і вечная мала­досць, у вас дастаткова сіл, каб выкон­ваць з гонарам свой прафесійны абавязак і напаўняць утульнасцю дом, акружаць клопатам блізкіх.

Дзякуй за вашу дабрыню і ўвагу, за муд­расць і цярпенне!

Жадаем вам, дарагія жанчыны, моцнага здароўя і дабрабыту, выдатнага настрою і здзяйснення самых запаветных жаданняў! Няхай кожны дзень радуе вас увагай, цеплынёй і клопатам блізкіх, а шчасце, каханне і поспех будуць вашымі нязменнымі спадарожнікамі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.