Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

31 декабря 2021 797

Паважаныя землякі!

Зусім хутка наступіць Новы 2022 год – час новых надзей, поспехаў і перамог. Якім будзе надыходзячы год, залежыць ад кожнага з нас. Усе мы разумеем, што будучыя поспехі – гэта ў першую чаргу вынік работы, праведзенай у мінулым і ў сучаснасці. Але навагоднія святы тым і асаблівыя, што нязменна прыўносяць у наша жыццё адчуванне чараўніцтва і веру ў цуд, усяляюць аптымізм і дадаюць сіл для новых здзяйсненняў!
Дарагія сябры! Няхай надыходзячы год толькі памножыць лік шчаслівых імгненняў, стане часам новых ідэй, знакавых падзей і добрых перамен, няхай побач заўсёды будуць дарагія вам людзі, а цяпло сямейнага ачага прыцягне жаданых гасцей.
Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту! Выдатнага настрою і вясёлых свят!
З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.