Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

22 декабря 2021 1060
22 снежня святкуюць сваё прафесійнае свята работнікі энергетычнай галіны.

Дзень энергетыка – гэта свята ўсіх, для каго святло і цеплыня – не проста знаёмыя словы, а цэлае жыццё. Мільёны лямпачак па ўсёй краіне свецяць нам кожны дзень, дзякуючы штодзённай працы і прафесіяналізму работнікаў беларускай энергасістэмы. Ваша нястомная праца, паважаныя сябры, – вялікі ўклад у стабільную дзейнасць прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, камфорт і дабрабыт жыхароў нашай краіны.
Жадаем нашым энергетыкам безаварыйнай працы, эканамічнай стабільнасці і здзяйснення ўсяго задуманага! Моцнага здароўя, дабрабыту і пазітыўнага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.