З мэтай вывучэння сітуацыі з фінансаваннем банкамі будаўніцтва жылля, у тым ліку для шматдзетных сем’яў, у Камітэце дзяржкантролю 23 лістапада будуць працаваць тэлефоны «гарачай лініі» ў г. Гродна (8(0152) 79-88-26, 79-88-32, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных праблемах у гэтай сферы.
24 лістапада адбудзецца «гарачая лінія» з мэтай выяўлення фактаў невыканання плацельшчыкамі абавязацельстваў па выплаце ў бюджэт абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Званкі прымаюцца з 9.00 да 13.00 па тэл. у г. Гродна: 8 (0152) 79-88-40.
25 лістапада пройдзе «гарачая лінія» з мэтай выяўлення фактаў несвоечасовай выплаты заробку. Званкі прымаюцца з 9.00 да 13.00 па тэл. у г. Гродна 8 (0152) 79-88-40.
А. Садаўнічы,
першы намеснік старшыні Камітэта