Каляндар гістарычных падзей і знамянальных дат Навагрудчыны на 2021 год
1246 г. – 775 годоў таму адбылося хрышчэнне Міндоўга ў Новагародку.
1251 г. – 770 гадоў таму адбыўся паход галіцка-валынскіх князёў на Новагародак.
1321 г. – 700 гадоў таму адбыўся паход крыжакоў на Новагародак.
1321 г. – 700 гадоў таму пачалося будаўніцтва першага ў горадзе касцёла ордэна мінарытаў (францысканцаў).
1341 г. – 680 гадоў таму адбыўся паход крыжакоў на Навагрудак.
1391 г. – 630 гадоў таму адбылася новая аблога Навагрудка крыжакамі на чале з магістрам ордэна Конрадам Валенродам.
1511 г. – 510 гадоў з дня атрымання Навагрудкам магдэбургскага права.
1581 г. – 440 гадоў таму Навагрудак стаў адным з месц пасяджэнняў Галоўнага Трыбунала – вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ.
1596 г. – 425 гадоў таму, пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі, Навагрудак стаў адной з рэзідэнцый уніяцкіх мітрапалітаў ВКЛ.
1601 г. – 420 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Слёзкі, беларускага і ўкраінскага кнігадрукара і асветніка, ураджэнца Навагрудчыны.
1616 г. – 405 гадоў таму пры базыльянскім кляштары была адчынена школа.
1626 г. – 395 гадоў з дня адкрыцця ў Навагрудку езуіцкай місіі.
1631 г. – 390 гадоў таму езуіцкая місія ператворана ў рэзідэнцыю.
1641 г. (24 верасня) – 380 гадоў з дня нараджэння Станіслава Назабытоўскага, мемуарыста, ураджэнца в. Ятра.
1706 г. – 315 гадоў таму Навагрудскі замак разбураны шведамі.
1796 г. – 225 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота, паэта, фалькларыста, этнографа.
1796 г. – 225 гадоў таму ў Навагрудку пабудавана драўляная мячэць.
1826 г. – 195 гадоў з дня нараджэння Эдварда Паўловіча, мастака, мемуарыста.
1831 г. (15 чэрвеня) – 190 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Каратынскага, беларускага і польскага паэта, публіцыста, краязнаўцы.
1831 г. – 190 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Барзабагатага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Навагрудчыне, ураджэнца в. Рутка.
1846 г. – 175 гадоў таму касцёл францысканцаў (сёння сабор Святога Мікалая) перададзены праваслаўным.
1876 г. (6 кастрычніка) – 145 гадоў з дня нараджэння фотамастака Яна Булгака, ураджэнца Навагрудчыны.
1896 г. (23 ліпеня) – 125 гадоў з дня нараджэння Валынчыка Антона Міхайлавіча, беларускага хормайстра, музычнага педагога і кампазітара, выкладчыка музыкі Навагрудскай беларускай гімназіі.
1896 г. (15 чэрвеня) – 125 гадоў з дня нараджэння Каравайчыка Пятра Гіляравіча, беларускага культурнага дзеяча, пісьменніка, крытыка, паэта, ураджэнца Любчы.
1896 г. – 125 гадоў з дня нараджэння Дучыца Мікалая Васільевіча, беларускага мастака, ураджэнца Любчы.
1896 г. (24 ліпеня) – 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Орсы, педагога, настаўніка Навагрудскай беларускай гімназіі, ураджэнца в. Нягневічы.
1906 г. – 115 гадоў таму абвалілася частка Касцельнай вежы Навагрудскага замка.
1911 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Льва Гарошкі, рэлігійнага дзеяча, гісторыка, выпускніка Навагрудскай беларускай гімназіі.
1911 г. (12 жніўня) – 125 гадоў з дня нараджэння Калітоўскай Клаўдзіі Фёдараўны, беларускай артысткі балета, педагога харэаграфіі, ураджэнкі в. Уселюб.
1911 г. (20 кастрычніка) – 125 гадоў з дня нараджэння Рамановіча Валянціна Сцяпанавіча, мастака, ураджэнца Навагрудчыны.
1911 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Дзярчанскай Алены Рувімаўны, актыўнай удзельніцы рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі.
1916 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Ніны Тарас, беларускай паэтэсы, ураджэнкі в. Заполле.
1916 г. – 105 гадоў таму ў Навагрудку пабудавана першая электрастанцыя.
1916 г. – 105 гадоў таму пабудавана вузкакалейка Наваельня – Любча праз Навагрудак.
1916 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Сіўко Уладзіміра Рыгоравіча, паэта, ураджэнца Любчы.
1921 г. – 100 гадоў таму створана Навагрудскае ваяводства з цэнтрам у Навагрудку.
1921 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Урбановіча Уладзіміра Аляксандравіча, беларускага педагога, культуролага, краязнаўцы, аднаго з заснавальнікаў краязнаўчага музея Валеўскай школы, ураджэнца в. Пудзіна.
1921 г. – 100 гадоў таму на Навагрудчыне створана Таварыства беларускай школы (ТБШ).
1921 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Лівенцавай Ніны Рыгораўны, заслужанай настаўніцы Беларусі.
1926 г. – 95 гадоў з дня стварэння Дзяляціцкай харавой капэлы.
1926 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Каранеўскай Марыі Сяргееўны, Героя Сацыялістычнай Працы, звеннявой ільнаводчага звяна калгаса «Рассвет».
1931 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Вярбіцкага, педагога, паэта, краязнаўцы, ураджэнца в. Куравічы.
1931 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Кавалеўскага Георгія Васільевіча, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца в. Зеняўшчына.
1931 г. – 90 гадоў таму ў Навагрудку пачала працаваць агульнаадукацыйная школа кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.
1936 г. (22 ліпеня) – 85 гадоў з дня нараджэння Чамярыцкага Вячаслава Антонавіча, беларускага крытыка, літаратуразнаўцы, культуролага, ураджэнца Навагрудчыны.
1936 г. (18 жніўня) – 85 гадоў з дня нараджэння Гаўрош Ніны Васільеўны, беларускага мовазнаўцы і педагога, навучэнкі Навагрудскага педвучылішча.
1936 г. (6 верасня) – 85 гадоў з дня нараджэння Дзіско Уладзіміра Антонавіча, беларускага педагога, ураджэнца в. Брольнікі.
1941 г. (20 мая) – 80 гадоў з дня нараджэння Петрыкевіча Мікалая Васільевіча, беларускага мовазнаўцы, педагога, ураджэнца в. Пабрэззе.
1946 г. (30 красавіка) – 75 гадоў з дня нараджэння Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, мовазнаўцы, педагога, ураджэнкі в. Уселюб.
1946 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Шынтара, паэта, ураджэнца Навагрудчыны.
1956 г. (4 мая) – 65 гадоў з дня нараджэння Ігара Трусава, беларускага гісторыка, культуролага, краязнаўцы.
1956 г. (4 мая) – 65 гадоў з дня нараджэння Разаліі Александровіч, пісьменніцы, даследчыцы і аўтара работ пра жыццё татар на Беларусі, ураджэнкі Навагрудка.
1956 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Маляўкі Пятра Іванавіча, беларускага літаратуразнаўцы, педагога, ураджэнца в. Каменка.
1961 г. (17 красавіка) – 60 гадоў з дня нараджэння Саўко Уладзіміра Паўлавіча, беларускага педагога-метадыста, мовазнаўцы, ураджэнца в. Брольнікі.
1966 г. (13 чэрвеня) – 55 гадоў з дня нараджэння Пяткевіча Андрэя Браніслававіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Уселюб.
СТУДЗЕНЬ
1 студзеня – 160 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Карскага (1861-1931, в. Лаша Гродзенскага раёна), філолага-славіста, даследчыка мовы, літаратуры і культуры беларусаў, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы, этнографа, бібліёграфа, педагога. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафіяльным вучылішчы ў в. Ятра, дзе ў царкве служыў яго бацька. Адна з вуліц г. Навагрудка названа яго імем.
ЛЮТЫ
7 лютага – 475 гадоў з дня нараджэння Фёдара Яўлашэўскага (1546-1619, г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці), грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, пісьменніка-мемуарыста. Абіраўся паслом ад навагрудскай шляхты на Люблінскі сойм 1569 г., у 1592-1613 гг. – падсудак у Навагрудскім судзе.
САКАВІК
18 сакавіка – 100 гадоў (1921 г.) з дня падпісання ў Рызе мірнага дагавора паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польскай Рэспублікай з другога, паводле якога Заходняя Беларусь далучана да Польшчы.
28 сакавіка – 135 гадоў таму (1886 г.) памёр Уладзіслаў Барзабагаты, лекар, кіраўнік паўстання 1863-1864 гг. на Наваградчыне. Адна з вуліц Навагрудка названа яго імем.
КРАСАВІК
16 красавіка – 70 гадоў таму (1951 г.) была ўтворана Навагрудская дзяржаўная міжраённая льносеменаводчая станцыя (з 28.12.2009 г. – Адкрытае акцыянернае таварыства «Навагрудская льносемстанцыя», у 2013 г. рэарганізавана шляхам далучэння да ААТ «Карэлічы-лён»).
МАЙ
60 гадоў таму (1961 г.) было створана Навагрудскае раённае аддзяленне «Сельгастэхніка» Гродзенскага абласнога аб’яднання «Сельгастэхніка», з 2014 г. – камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Навагрудская сельгастэхніка».
ЧЭРВЕНЬ
28 чэрвеня – 90 гадоў таму (1931 г.) адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
ЛІПЕНЬ
4 ліпеня – 80 гадоў таму (1941 г.) нямецка-фашысцкімі войскамі быў акупіраваны г. Навагрудак.
22 ліпеня – 190 гадоў таму (1831 г.) у Навагрудак уступіў атрад паўстанцаў на чале з Іосіфам Кашыцам.
ЖНІВЕНЬ
80 гадоў таму (1941 г.) фашысты стварылі гета ў г. п. Любча і ў в. Малыя Вераб’евічы Любчанскага (цяпер Навагрудскага) раёна, куды сагналі яўрэйскае насельніцтва з навакольных вёсак. Вясной 1942 г. акупанты расстралялі вязняў Любчанскага гета, а 8 жніўня 1942 г. – вязняў гета ў Малых Вераб’евічах.
25 жніўня – 30 гадоў таму (1991 г.) Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР атрымала статус канстытуцыйнага закона.
27 жніўня – 190 гадоў таму (1831 г.) моцны пажар у г. Навагрудку знішчыў 36 жылых дамоў і іншых будынкаў у цэнтры горада.
ВЕРАСЕНЬ
19 верасня – 30 гадоў таму (1991 г.) Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка перайменавана ў Рэспубліку Беларусь.
СНЕЖАНЬ
80 гадоў таму (снежань 1941 г.) фашысты ажыццявілі першы масавы расстрэл яўрэяў у г. Навагрудку. У гэты ж час былі створаны два гета – па вул. Мінскай і па вул. Перасецкай (Перасека), дзе знаходзіліся яўрэі з усяго раёна.
8 снежня – 30 гадоў таму (1991 г.) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны было падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
17 снежня – 65 гадоў таму (1956 г.) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР скасаваны Любчанскі і Мірскі раёны як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі.
Г. Кавальчук,
старшы навуковы супрацоўнік Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея
А. Забялінская,
дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва