Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў адбылося ў Навагрудку

Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў адбылося ў Навагрудку

Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў адбылося ў Навагрудку

30 Мая 2020 361

Прыняць меры па выхадзе на станоўчую дынаміку росту і выкананні паказчыкааў знешнеэканамічнай дзейнаці, па якіх дапушчаны адставанні, забяспечыць рост прамысловасці, выканаць паказчыкі ў будаўнічай і транспартнай галінах – гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па выніках работы эканомікі за першы квартал 2020 года.

Эканамічныя складнікі


На 2020 год раёну даведзены 4 ключавыя і 14 дадатковых паказчыкаў і заданняў. Па выніках работы за першы квартал раёнам забяспечана выкананне большасці з іх.

Не ўдалося дасягнуць планавых заданняў па 2 ключавых паказчыках: экспарту тавараў, які склаў 78,1 % пры заданні 100,4% і экспарту паслуг – пры заданні 100,6%, фактычны паказчык склаўся на ўзроўні 79,2%, – канстатавала першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Сялевіч.

Сярод іншых паказчыкаў не дасягнуты тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці па індэксе фізічнага аб’ёму, які дасягнуў толькі 97,1% пры даведзеным заданні 102,2%, а таксама не выкананы аб’ём будаўніча-мантажных работ і паказчык па энергазберажэнні.

Заданне па індэксе фізічнага аб’ёму не выканалі 6 прадпрыемстваў. Аднак асноўны ўплыў на гэты паказчык аказала падзенне аб’ёмаў вытворчасці на ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» і ААТ «БелКрэда», удзельная вага якіх у аб’ёме вытворчасці раёна сумарна складае больш за 18,2%.

Зніжэнне вытворчасці прадукцыі на 15,2% да ўзроўню мінулага года на ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» звязаны са скарачэннем вытворчасці бытавых балонаў, удзельная вага якіх у аб’ёме вытворчасці складае 70% і звязана са зніжэннем спажывецкага попыту на гэты тавар.

Асноўны ўплыў на зніжэнне фізічнага аб’ёму вытворчасці на ААТ «БелКрэда» аказала змяненне структуры асартыменту: у першым квартале 2020 года прадпрыемствам выраблена 335 тыс. штук санітарна-гігіенічных павязак, якія не былі запланаваны бізнес-планам.

Па-ранейшаму ніжэйшыя за ўзровень мінулага года аб’ёмы філіяла «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам», ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў».

І ў другім квартале бягучага года пад уплывам складанай эпідэміялагічнай сітуацыі чакаецца запавольванне тэмпаў росту аб’ёмаў вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў, у першую чаргу экспартаарыентаваных: СП «Леор Пластык» ТАА, ААТ «ПравітБел», ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры», – рэзюмавала Алена Сялевіч.

Сельская гаспадарка


За разглядаемы перыяд раёнам забяспечана выкананне паказчыка па тэмпе росту валавай вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі: пры прагнозе 102,6% ён склаў 107,8%.

Не выканалі заданне 3 сельгасарганізацыі: ААТ «Уселюб», «Кашалева-Агра» і «Гарадзечна». Прырост забяспечаны за кошт станоўчай дынамікі ў жывёлагадоўчай галіне за кошт павелічэння вытворчасці малака, буйной рагатай жывёлы і свіней. Так, сярэдні надой малака на карову за разглядаемы перыяд павялічаны на 132 кг і склаў 1402 кг, вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы склала 102 %, вытворчасць свініны – 104%.

Чакаецца, што па выніках паўгоддзя гэты паказчык таксама будзе выкананы.

У галіне раслінаводства завершаны сеў яравых культур, цукровых буракоў, кукурузы, грэчкі, аднагадовых траў у адпаведнасці з планам. Праведзены падсеў шматгадовых траў на 55% запланаваных плошчаў. Вядзецца ўборка свірэпіцы, догляд за пасевамі і работа па назапашванні мінеральных угнаенняў.

У тавараабароце – рост з асаблівасцямі

За студзень-сакавік 2020 года рознічны тавараабарот гандлю склаў 106,4% да ўзроўню мінулага года пры заданні 102,8%. Устаноўленае бізнес-планамі заданне не выканалі ААТ «Вялікая Крыніца», ААТ «Навагрудскі камбінат школьнага харчавання», ААТ «Дзіцячы свет РГ». Разам з тым высокі рост тавараабароту склаўся па буйных гандлёвых сетках «Еўрагандаль» і «Дабраном»: у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён вырас у 3 разы, тэмп росту фармацэўтычных кампаній – 116,8%.

На працягу сакавіка і пачатку красавіка назіраўся ажыятажны попыт на асобныя віды тавараў. У другой палове красавіка попыт на прадуктовую групу тавараў стаў умераным, але значна знізіўся на нехарчовую групу тавараў. Аналіз паказвае, што ў другім квартале адбудзецца запавольванне тэмпаў росту тавараабароту і выкананне даведзенага параметра чакаецца на ўзроўні 104 %.

Знешнеэканамічная дзейнасць і экспарт паслуг

Знешні гандаль таварамі ў раёне ажыццяўляецца з 30 краінамі свету, у тым ліку экспарт ажыццяўляўся з 11 краінамі. За разглядаемы перыяд прадукцыя экспарціравана на новыя рынкі – у Арменію, Казахстан, Балгарыю і Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У гэтыя краіны рэалізаваны лесаматэрыялы, рыбная і гароднінная прадукцыя.

Аднак экспарт тавараў за першы квартал бягучага года склаў толькі 78,1 % пры заданні 100,4% да ўзроўню мінулага года. Упершыню за многія гады знешнегандлёвае сальда мае адмоўнае значэнне, што звязана з павелічэннем у справаздачным перыядзе 2020 года імпарту прадукцыі СП «Леор Пластык» ТАА.

Асноўны ўплыў на зніжэнне тэмпаў росту экспарту тавараў аказалі ТАА «Леор Фіш», СП «Леор Пластык» ТАА. Значнае зніжэнне дапушчана і ТАА «Экохимпром» у сувязі з адсутнасцю заказаў па пастаўку фільтраў для ачысткі паветра ў Расійскую Федэрацыю.

Па выніках першага паўгоддзя бягучага года тэмп росту экспарту тавараў чакаецца на ўзроўні 80% да мінулага года.

Экспарт паслуг таксама зніжаны: за справаздачны перыяд ён склаў 79,2% да ўзроўню мінулага года пры прагнозе 100,6%.

За гэты перыяд назіраецца зніжэнне тэмпу росту па ўсіх відах экспартуемых паслуг: транспартных, турыстычных, у галіне аховы здароўя і іншых дзелавых паслуг. Так, пасля ўвядзення абавязковых абмежавальных мер на тэрыторыях многіх замежных дзяржаў і закрыцця граніц у сувязі з распаўсюдваннем каронавіруснай інфекцыі ў сакавіку 2020 года ўязны турызм поўнасцю спыніўся.

Заработная плата


За першы квартал бягучага года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў раёне павялічылася на 14,5% і склала 837,2 рублёў да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Даведзены паказчык росту заработнай платы па раёне за справаздачны перыяд выкананы на 105,3% – да ўстаноўленага задання плюс 41,9 рублёў.

Суадносіны памеру сярэдняй заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый да сярэдняй заработнай платы ў цэлым па раёне склаў 90,6%.

Па выніках работы за першы квартал 2020 года ўсе арганізацыі раёна мелі ўзровень намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы вышэй за 500 рублёў.

Рынак працы


За першы квартал 2020 года ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці па пытаннях працаўладкавання звярнуліся 254 чалавекі, з якіх 214 зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных. Працаўладкаваны 211 грамадзян. За мінулы перыяд такія меры садзейнічання, як працаўладкаванне, навучанне, арганізацыя самазанятасці, былі аказаны 228 грамадзянам ці 69,5% ад агульнай колькасці зарэгістраваных.

Прымаемыя меры дазволілі рэгуляваць рынак працы і не дапускаць працяглага беспрацоўя па раёне сярод тых грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку.

За справаздачны перыяд на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкавана 36 чалавек.

Аб выніках выканання бюджэту раёна за першы квартал 2020 года паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Жанна Лазовік.

Па кожным з разгледжаных пытанняў прыняты адпаведныя рашэнні.

Алена Ермакова, «НЖ»

Фота носіць ілюстрацыйны характар (з архіва “НЖ”)