Аб ходзе рэалізацыі праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» ў Навагрудскім раёне гаварылі на чарговым пасяджэнні райвыканкама

Аб ходзе рэалізацыі праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» ў Навагрудскім раёне гаварылі на чарговым пасяджэнні райвыканкама

Аб ходзе рэалізацыі праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» ў Навагрудскім раёне гаварылі на чарговым пасяджэнні райвыканкама

04 октября 2020 1561

Дэмаграфічныя праблемы характэрныя для ўсіх краін свету,  і дзяржавы вырашаюць іх па-рознаму. У нашай краіне распрацаваны шэраг сацыяльных праграм, адна з іх – «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады». Галоўны паказчык яе паспяховай рэалізацыі – павелічэнне чакаемай працягласці жыцця і стабілізацыя колькасці насельніцтва.

Аб ходзе рэалізацыі праграмы ў Навагрудскім раёне гаварылі на мінулым тыдні на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Прысутныя таксама разгледзелі пытанне аб стане пажарнай бяспекі, выканання патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны на тэрыторыі Навагрудскага раёна. 

У пасяджэнні райвыканкама прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч.

Як ажыццяўляецца выкананне Дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады», паведаміў галоўны ўрач Навагрудскай ЦРБ Аляксандр Сіліч.

Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» прадугледжваецца стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва з ахопам усіх этапаў жыцця, шырокай інфармаванасці насельніцтва аб фактарах рызыкі, якія пагражаюць здароўю, прапаганды здаровага ладу жыцця, умацавання сямейных каштоўнасцей, павышэння прэстыжу бацькоўства, скарачэння ўзроўню смяротнасці, перш за ўсё ў працаздольным узросце, павышэння якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя, аптымізацыі міграцыйных працэсаў і г.д. Для рэалізацыі пастаўленых задач Дзяржпраграма ўключае 7 падпраграм – «Сям’я і дзяцінства», «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў», «Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму», «Туберкулёз», «Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі», «Знешняя міграцыя», «Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».


Лічбы і факты

Толькі за 2019 г. за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на мэты Дзяржпраграмы зрасходавана 14 958 112, 15 рублёў. Выкананне склала 100% ад запланаванага. За 6 мес. 2020 г. асвоена 8 740 927,39 рублёў, ці 50,8 % да гадавога задання.

Аналіз рэалізацыі мерапрыемстваў дазволіў з 13 паказчыкаў, вызначаных Дзяржпраграмай, дасягнуць выканання ў розныя гады:  2016 – 7 (53,8 %), 2017 – 6 (46,1 %), 2018  – 8 (61,5 %), 2019 – 9 (69,2 %), за 6 мес. 2020 г. – 9 (69,2 %).

Аляксандр Сіліч акцэнтаваў увагу на выкананні паказчыкаў Дзяржпраграмы за 6 мес. бягучага года. Ён адзначыў, што за гэты перыяд не было выпадкаў дзіцячай смяротнасці, у тым ліку нованароджаных. Адзначаецца зніжэнне захворвання (9,0 пры мэтавым паказчыку 30,6 – колькасць выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва) і смяротнасці (2,2 пры мэтавым паказчыку 4,41 – колькасць выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва) ад туберкулёзу. Павялічаны ахоп камбінаванай антыстрэсавай тэрапіяй ВІЧ-пазітыўных пацыентаў, якія маюць патрэбу ў лячэнні (100 % пры мэтавым – 80 %). Палепшылася выяўленне пацыентаў са злаякаснымі пухлінамі ў 1-2 стадыі захворвання ў працэсе скрынінга (100 % пры мэтавым – 70 %). Павялічаны ахоп рэабілітацыяй пацыентаў працаздольнага ўзросту пасля інфаркту міякарда, аператыўных умяшанняў з нагоды злаякасных, нейрахірургічных, траўматалагічных і іншых неінфекцыйных захворванняў (89,5 % пры мэтавым – 80 %). Зніжаны цяжар першаснай інваліднасці асоб працаздольнага ўзросту (43,08 % пры мэтавым паказчыку – 50 %).

Удзельная вага выканання аб’ёмаў аказання медыцынскіх паказчыкаў па відах у аб’ёмах, зацверджаных планамі аказання медыцынскай дапамогі за 6 мес. 2020 г., склала 53,3 % пры даведзеным заданні 90,0 %. Невыкананне звязана з сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.

Шмат ў раёне зроблена для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання і развіцця сістэмы аховы здароўя. Мэтавы паказчык аб’ёмаў аказання медыцынскай дапамогі па відах у аб’ёмах, зацверджаных планамі на ўзроўні 90 % з 2016 па 2019 гг. выконваецца на 100 %.

Нарматыў бюджэтнага забеспячэння выдаткаў на ахову здароўя ў разліку на 1 жыхара за 2019 г. перавыкананы на 6,15 % і склаў 347,69 рублёў (закладзена ў бюджэт 327,55 рублёў). 

З году ў год паляпшаецца і матэрыяльна-тэхнічная база Навагрудскай ЦРБ. Так, у 2019 годзе на гэтыя мэты было накіравана 97 738, 61 рублёў. Сродкі пайшлі на закупку неабходнага медыцынскага абсталявання.

Акрамя гэтага, за кошт раённага бюджэту было закуплена 4 аўтамабілі хуткай дапамогі на суму 104 880,05 рублёў. Праведзены бягучыя рамонтныя работы першага паверха Навагрудскай паліклінікі, у рэанімацыйным аддзяленні. Выкананы работы па ўстанаўленні аўтаномнай пажарнай сігналізацыі і інш.


Інфарматызацыі ЦРБ

За апошнія пяць гадоў інфарматызаваны ўсе амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, уведзены электронны рэцэпт, вядзецца электронная амбулаторная карта пацыента, пачата паэтапная інфарматызацыя стацыянарных падраздзяленняў. На гэтыя мэты з 2016 па 2019 гг. затрачана 127 157,48 рублёў. За 6 мес. бягучага года ўжо зрасходавана 10 124, 68 рублёў і работа будзе працягвацца.
 

Як відаць, рашэнне дэмаграфічных праблем патрабуе комплекснага падыходу, – падвёў вынік пасяджэння старшыня райвыканкама Сяргей Федчанка. – Для выканання задач, пастаўленых Дзяржпраграмай, працуюць розныя структурныя падраздзяленні райвыканкама і шэраг арганізацый, акрамя ЦРБ. Усе прапануюць свае рэцэпты паляпшэння сітуацыі. Дзесьці яны пераклікаюцца, дзесьці паўтараюць адзін аднаго, а дзесьці дапаўняюць. Праведзенае абмеркаванне – гэта агульны падыход для вырашэння праблем дэмаграфічнай бяспекі.

Старшыня райвыканкама прапанаваў сістэматызаваць усе прапановы і прадоўжыць работу па выкананні праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады». Пасля гэтага будзе мэтазгодна разгле­дзець усе пытанні яшчэ раз больш прадметна і ў прыкладным ключы.

Аб стане пажарнай бяспекі, выкананні патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны на тэрыторыі Навагрудскага раёна паведаміў начальнік Навагрудскага РАНС Дзмітрый Максімовіч.

Сітуацыя з пажарамі ў раёне неаднаразова разглядалася і на пасяджэннях райвыканкама, на рабочых планавых пасяджэннях, у раёне працуюць назіральныя камісіі, вядзецца прафілактычная работа сярод насельніцтва, ва ўстановах адукацыі, праводзяцца рэйды і планавыя праверкі стану пажарнай бяспекі на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада і раёна, але станоўчых вынікаў няшмат.

Калі звярнуцца да статыстыкі, то за 8 мес. 2020 г. на тэрыторыі раёна адбылося 30 пажараў, што перавышае ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 3,4 % (у 2019 – 29 пажараў). Паказчык колькасці пажараў на 10 тыс. насельніцтва складае 6,99 пры сярэднеабласным – 5,16. 

Прычыны ўзнікнекнення пажараў нязменныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём – 17, з іх 11 пры курэнні і 6 падчас выкарыстання адкрытага агню, пры парушэнні правіл эксплуатацыі электрасетак і абсталявання, цеплагенерыруючых прылад – 9, падпальванне – 1. Адзін пажар адбыўся па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і 2 па іншых прычынах. Дарэчы, 12 пажараў адбылося па віне асоб, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, – заўважыў Дзмітрый Максімовіч.

На пажарах выяўлена загінулымі 5 чалавек, што ў 5 разоў больш чым у 2019 г. (1 чалавек). Пажары, дзе загінулі людзі, адбыліся ў Пятрэвіцкім, Валеўскім, Уселюбскім, Брольніцкім і Любчанскім сельскіх саветах. Усе пажары адбыліся ў жылым сектары. Асноўнай прычынай пажараў стала невыкананне простых патрабаванняў бяспекі, а павышанай рызыкай гібелі людзей на пажарах, на жаль, застаецца злоўжыванне спіртнымі напіткамі.

– Відавочна, што прынятых мер па недапушчэнні пажараў і прадухіленні гібелі людзей ад іх, не хапае, – зрабіў выснову памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч. – Там, дзе працуюць граматныя і адказныя кіраўнікі, якія добра ўсведамляюць усе меры адказнасці, там і парадак будзе. Неабходна таксама звярнуць увагу на работу шэрага наглядных органаў – санэпідслужбы, упраўлення землеўпарадкавання, інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя і інш., якія павінны дапамагаць у рабоце з насельніцвам па навядзенні парадку на зямлі з мэтай недапушчэння пажараў пры падпальванні сухой расліннасці. Усе павінны праца­ваць на вынік – калі будзе парадак на асобным адміністрацыйным участку, у сельскім савеце, горадзе – будзе парадак у вобласці і краіне, – рэзюмаваў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці.

Па кожным з разгледжаных пытанняў прыняты адпаведныя рашэнні, вызначаны адказныя за іх выкананне.

Алена Ермакова, «НЖ»